Польшча зноў закрые мяжу ў выпадку ўзрастання напружанасці з боку Беларусі — Туск

23 верасня, Позірк. “Закрыццё мяжы як інструмент застаецца ў распараджэнні” Варшавы, у выпадку неабходнасці — калі “ўзмоцніцца напружанасць або агрэсіўныя паводзіны некаторых суседзяў” — урад “не будзе вагацца” і зноў спыніць рух транспарту праз пункты пропуску, заявіў 23 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
“Завяршэнне манеўраў “Захад-2025″ змяншае — не скажу, што цалкам ліквідуе, але змяншае — розныя віды пагроз, звязаных з агрэсіўнай пазіцыяй нашых усходніх суседзяў”, — цытуе Туска прэс-служба яго канцылярыі.
Паводле слоў прэм’ера, рашэнне пра адкрыццё мяжы прынята з улікам “эканамічных інтарэсаў польскіх перавозчыкаў”.
Закрыццё мяжы, дадаў кіраўнік урада, “выканала сваю задачу”. Прычыны, якія сталі падставай для такіх мер, “зніклі”, падкрэсліў Туск.
Раней прэм’ер-міністр Польшчы паведаміў, што мяжа з Беларуссю будзе адкрыта апоўначы 25 верасня (1:00 па беларускім часе). Гаворка ідзе як пра чыгуначныя, так і пра аўтамабільныя пункты пропуску.
Польшча закрыла ўсе кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю, уключаючы адзіны дзейны для пропуску легкавых аўтамабіляў КПП Цярэспаль (Брэст), 12 верасня — у першы дзень беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў “Захад-2025”, якія і сталі нагодай для такога рашэння.
У апошні дзень манеўраў, 16 верасня, стала вядома, што Варшава па заканчэнні вучэнняў не адкрыла мяжу.
Польскія ўлады паведамілі, што рашэнне аб закрыцці мяжы “дзейнічае да далейшага паведамлення і прадыктавана клопатам пра бяспеку грамадзян Польшчы”.
21 верасня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што расійскія вайскоўцы, якія бралі ўдзел у сумесных стратэгічных вучэннях “Захад-2025”, пакінулі тэрыторыю Беларусі.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

