Марыя Жодзік, якая заваявала срэбра для Польшчы на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, не жадае вяртацца ў Беларусь

22 верасня, Позірк. Беларуская лёгкаатлетка Марыя Жодзік, якая выступае за Польшчу і напярэдадні прынесла гэтай краіне срэбны медаль на чэмпіянаце свету, не збіраецца вяртацца на радзіму.
“Я не хачу вяртацца ў Беларусь. Я ўжо атабарылася ў Польшчы. Некаторы час таму быў спадзеў, што нешта зменіцца, але цяпер мне здаецца, што на гэта няма ніякіх шанцаў”, — цытуе Жодзік польскі сайт Interia Sport.
Пра тое, што 28-гадовая Жодзік у складзе зборнай Польшчы выйграла срэбны медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа (Японія), узяўшы вышыню 2 метры і паставіўшы асабісты рэкорд, стала вядома 21 верасня.
Чэмпіёнкай свету з такім жа вынікам стала Нікола Аліслагерс з Аўстраліі. Перавагу пры размеркаванні месцаў яна атрымала дзякуючы меншай колькасці спробаў.
Бронзавы медаль падзялілі ўкраінка Яраслава Магучых і сербка Ангеліна Топіч. Іх вынік — 1,97 м.
Медаль Жодзік стаў адзіным для польскай зборнай на чэмпіянаце.
Зборная Беларусі на турніры не выступала, бо адхіленая ад спаборніцтваў Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ).
Грамадзянства Польшчы Жодзік атрымала 20 сакавіка 2024 года. Выступала пад польскім сцягам на Алімпіядзе-2024 у Парыжы.
У 2021 годзе Жодзік паставіла асабісты рэкорд, скокнуўшы на 1 м 96 см. Гэта дало ёй права выступаць на Алімпіядзе ў Токіа ад Беларусі, аднак функцыянеры Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі не забяспечылі працэдуру праходжання допінг-тэстаў у тэрміны, вызначаныя ІААФ. Спартсменка ў Токіа не выступіла.
Жодзік родам з Баранавічаў (Брэсцкая вобласць), з 2022 года жыве ў Польшчы.
У 2020 годзе яна падпісала адкрыты ліст спартоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, а таксама гвалту з боку сілавікоў. Таксама спартсменка асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.
Спартсмены, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэстны рух і былі пазбаўленыя магчымасці працягваць спаборнічаць у Беларусі, у большасці сваёй спынілі прафесійную дзейнасць. На Алімпіядзе 2024 года апрача Жодзік выступіла пад польскім сцягам беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУпершыню за восем гадоў у Беларусі чакаюцца 30-градусныя маразы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



