Мінск 11:49

Беларусь і Кітай абмеркавалі пытанне міжнародных аўтамабільных перавозак

Иллюстративное фото: pixabay.com

18 верасня, Позірк. Парадак выкарыстання дазволаў на міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў абмеркавалі прадстаўнікі транспартных міністэрстваў Беларусі і Кітая, паведамляе прэс-служба Мінтранса.

Паводле інфармацыі ведамства, гэтае пытанне было на парадку дня пасяджэння двухбаковай камісіі па міжнародным аўтамабільным транспарце 15–16 верасня ў кітайскім Урумчы.

Беларуская дэлегацыя, якую ўзначальваў міністр транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна, таксама абмеркавала з кітайскімі калегамі “ўзгадненне дадатковай квоты дазволаў” на міжнародныя аўтаперавозкі на 2025 год, а таксама “папярэднюю квоту” на 2026 год.

Адметна, што перагаворы адбыліся ў той час, калі Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла мяжу з Беларуссю, праз якую ў ЕС паступалі ў тым ліку тавары з Кітая.

Падзяліцца: