Лукашэнка наўпрост не пацвердзіў, што Статкевіч вернуты ў калонію

17 верасня, Позірк. Больш за палову людзей, вызваленых у выніку апошніх указаў Лукашэнкі аб памілаванні, з’яўляюцца “ачумелымі“ і “разумеюць гэта“, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 верасня на “сустрэчы з ідэалагічным актывам, гістарычнай і экспертнай супольнасцю“ ў Мінску, прысвечанай “дню народнага адзінства“ (паводле відэазапісу, распаўсюджанай тэлеграм-каналам “Пул Першага”).
“Мы іх бачым цяпер… Ну што, трымаць іх там па 10-12 гадоў?” — паставіў пытанне палітык і адразу ж згадаў нядаўна памілаванага Мікалая Статкевіча, які адмовіўся ад вывазу ў Літву.
“Некаторыя здзяйснялі і значныя злачынствы. Ну [возьмем] нават вось гэтага Статкевіча. Ну, чалавек ужо на зыходзе. Ён жа ўжо хутка памрэ, барані божа, у турме (Статкевічу 69 гадоў, Лукашэнку — 71. — “Позірк“.). Ну навошта гэта трэба? Ну, ён хоча быць лідарам. Туды зайшоў — здаецца на нейтральную ці куды паласу, перайшоў да літоўцаў, хлопцы спыталі: “Ты што, у Беларусь хочаш? Ты ж у турму пойдзеш. — Пайду ў турму“, — перадаў Лукашэнка нібыта дыялог Статкевіча, які насамрэч адмовіўся пераходзіць мяжу з Літвой.
Ну, добра. Забралі яго. Не кінуць яго, усё ж такі наш чалавек, грамадзянін, дакладней, наш. Ну, забралі яго ў Беларусь. Навошта крыўдзіць? Але калі ён хоча лідарам быць па спальванні аўтамабіляў і дамоў міліцыі, то няхай там знаходзіцца“, — сказаў Лукашэнка, не ўдакладніўшы месцазнаходжанне Статкевіча.
“Калі ён хоча сваю старасць неяк аформіць і па-чалавечы пражыць … Ну хоць бы як [Зянон] Пазняк — той ужо… зразумела яму, што санкцыі — гэта не супраць Лукашэнкі, а супраць народа. Ну, калі ты хочаш па-чалавечы… Ну хопіць ужо, паваяваў. Гэта іншая гісторыя. Гэта значыць, і па-чалавечы трэба падыходзіць”, — сказаў Лукашэнка.
Мікалай Статкевіч, які быў затрыманы ў траўні 2020 года і пазней асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, і яшчэ 51 чалавек былі вызваленыя 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Лукашэнкам. Умовай вызвалення быў выезд за мяжу. Вызваленых павезлі ў Літву, аднак Статкевіч адмовіўся выконваць умову Лукашэнкі. Некаторы час ён правёў паміж памежнымі пераходамі Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва), пасля чаго вярнуўся на беларускую тэрыторыю.
Яго далейшы лёс невядомы. У атачэнні Статкевіча не выключаюць, што яго вярнулі ў папраўчую калонію ў Глыбокім (Віцебская вобласць), дзе ён дагэтуль утрымліваўся. Жонка Статкевіча Марына Адамовіч падала ў міліцыю заяву ў сувязі з яго знікненнем. 17 верасня яна наведала калонію ў Глыбокім, дзе ёй адмовіліся пацвердзіць месцазнаходжанне мужа, паабяцаўшы, што адказ будзе дадзены “ў пісьмовым выглядзе“ ў 15-дзённы тэрмін.
Са слоў Лукашэнкі незразумела, дзе знаходзіцца Статкевіч. З выказванняў адназначна не вынікае, што ён вернуты ў калонію.


- Грамадства
- ЭканомікаТолькі ў Мінску за месяц пагоршыліся пазіцыі па паказчыках ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка