Старшыня Брэсцкага аблвыканкама паскардзіўся на сялянскае “малазямелле” ў Заходняй Беларусі, не згадаўшы аб калектывізацыі ва Усходняй
17 верасня, Позірк. “Горкім часам” назваў знаходжанне Заходняй Беларусі ў складзе міжваеннай Польшчы старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык на цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы загінулых падчас польскага паходу савецкіх салдат у абласным цэнтры 17 верасня (да “Дня народнага адзінства”).
Ён назваў перыяд 1921–1939 гадоў “польскай акупацыяй”.
Чыноўнік сцвярджае, што асабліва цяжкімі гэтыя гады нібыта былі для “заходнікаў”: “На многіх прадпрыемствах ні пра якую механізацыю, электрыфікацыі не было і гаворкі, абыходзіліся ручной працай. Сяляне пакутавалі ад малазямелля, цяжкіх падаткаў, высокіх коштаў на прамысловыя тавары шырокага спажывання. Закрываліся беларускія школы, і трэць насельніцтва заставалася непісьменнай“ (цытата паводле дзяржСМІ).
Пры гэтым аратар не згадаў аб прымусовай калектывізацыі ў гэты перыяд у СССР, у тым ліку БССР, адсутнасці зямлі ва ўласнасці ў сялян, масавых рэпрэсіях супраць іх.
Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца 17 верасня. Заснаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў чэрвені 2021 года і прымеркаваны да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі, паводле вынікаў якога Заходняя Беларусь была далучана да БССР. Тэрыторыя адышла Польшчы па Рыжскай мірнай дамове ад 18 сакавіка 1921 года, якая завяршыла двухгадовую савецка-польскую вайну.
Паход быў узгоднены з нацысцкай Германіяй, якая атакавала Польшчу 1 верасня і распачала тым самым Другую сусветную вайну.
Устанаўленне свята раскрытыкавала афіцыйная Варшава і беларускія дэмсілы.
Беларускія ўлады ў сувязі з датай традыцыйна праводзяць прапагандысцкую кампанію ў падкантрольных СМІ і дзяржарганізацыях.
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


