Затрыманая ў Варшаве за інцыдэнт з дронам 17-гадовая беларуска прыбыла ў Польшчу некалькі дзён таму

16 верасня, Позірк. Непаўнагадовая грамадзянка Беларусі, затрыманая ў Варшаве за інцыдэнт з беспілотным лятальным апаратам (БПЛА), прыбыла ў Польшчу некалькі дзён таму, паведамляе партал rmf24.pl.
Грамадзянін Украіны, таксама затрыманы за запуск дрона, знаходзіцца ў Польшчы восем гадоў.
Паводле звестак выдання, следства не выключае, што затрыманыя з’яўляюцца “звычайнымі турыстамі”. У такім выпадку, як адзначаецца, абвінавачанне ў запуску дрона ў забароненай зоне можа быць выстаўлена толькі ўкраінцу.
Раней паведамлялася, што Варшава паведаміла Мінску пра затрыманне беларускі. Як заяўляецца, Мінск разлічвае, што правы беларускай грамадзянкі будуць абароненыя.
21-гадовы грамадзянін Украіны і 17-гадовая грамадзянка Беларусі затрыманыя 15 верасня каля 19-й гадзіны за запуск дрона над урадавым кварталам Варшавы.
Паводле слоў намесніка міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацея Душчыка, затрыманыя былі дапытаныя ўначы, справу расследуюць паліцыя, пракуратура і спецслужбы, удакладніў ён.
Было тое выпадковасцю ці не, “высветляць дзеянні службаў і пракурора”, заявіў Душчык.
“Гэта першы выпадак, калі дрон апынуўся непасрэдна над ахоўваемымі аб’ектамі”, — паведаміў прэс-сакратар Службы дзяржаўнай аховы Польшчы Багуслаў Пяркоўскі.
Пра прымусовае прызямленне ў Варшаве беспілотнага лятальнага апарата паведаміў у сацсетцы Х 15 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Паводле яго слоў, БПЛА быў “нейтралізаваны” супрацоўнікамі Службы дзяржаўнай аховы, дрон лятаў над урадавымі будынкамі і рэзідэнцыяй прэзідэнта Польшчы.
“Затрыманыя двое грамадзян Беларусі. Паліцыя расследуе абставіны інцыдэнту”, — адзначыў на той момант Туск.
Нейтралізацыя беспілотнага лятальнага апарата над урадавымі будынкамі ў Варшаве заняла некалькі хвілін.

- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка