Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Хроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+
16 верасня, Позірк. 34-гадовы грамадзянін Беларусі 11 верасня ўзяты пад варту па падазрэнні ў вытворчасці наркотыкаў у горадзе Казеніца (Мазавецкае ваяводства, Польшча), паведамляе мясцовая паліцыя.
Разам з ім затрымалі двух грамадзян Польшчы.
Адзначаецца, што ў кватэры, у якой знаходзіліся падазраваныя, выяўлена амаль 5 кг канабісу і марыхуаны на суму 250 тыс. злотых (каля 69 тыс. долараў).
Таксама быў канфіскаваны кантэйнер з іншымі наркотыкамі, склад рэчываў якіх даследуецца.
Мужчыны падазраюцца ў вырабе і перапрацоўцы псіхаактыўных рэчываў у буйным аб’ёме. Ім, як паведамляецца, можа пагражаць да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю