Мінск 00:20

Вучэнні “Захад-2025” не ўяўлялі пагрозы для Літвы — Наўседа

16 верасня, Позірк. Беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2025” “не ўяўлялі прамой пагрозы” для Літвы, заявіў 16 верасня прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа.

“У той жа час, паколькі мы свядома рыхтаваліся, вучэнні праводзіліся і з нашага боку. Яны былі вельмі сур’ёзнымі — 17 тыс. вайскоўцаў у Літве, 40 тыс. разам з Польшчай. Гэта сапраўды буйныя сілы, якія значна перавышалі тыя, што былі на ўсходнім баку”, — цытуе Наўседу партал lrt.lt.

Пра завяршэнне актыўнай фазы вучэнняў – Захад-2025″, якія прайшлі 12–16 верасня, раней заявіў першы намеснік міністра абароны — начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Павел Муравейка.

Манеўры прайшлі на палігонах абедзвюх краін, а таксама ў акваторыях Балтыйскага і Баранцава мораў. Раней паведамлялася, што падчас манеўраў будзе адпрацавана “планаванне прымянення” ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.

15 верасня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што ў вучэннях “Захад-2025” удзельнічае 6 тыс. беларускіх вайскоўцаў і 1 тыс. расіян.

Лукашэнка: На вучэннях "Захад-2025" адпрацоўваецца ўсё — ад стральбы са звычайнай зброі да атамных боегаловак

16 верасня, Позірк. На беларуска-расійскіх ваенных вучэннях "Захад-2025" "адпрацоўваецца ўсё — пачынаючы ад стральбы са звычайнай стралковай зброі да атамных боегаловак", заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 верасня ў Мінску падчас цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод. "Вучэнні, якія сёння праходзяць на тэрыторыі Беларусі, …

Падзяліцца: