Былы палітвязень, экс-супрацоўнік дзяржТБ Дзмітрый Семчанка пакінуў Беларусь

16 верасня, Позірк. Былы палітвязень Дзмітрый Семчанка пакінуў Беларусь з сям’ёй, пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Журналіст адзначыў, што ў Беларусі ён пазбаўлены элементарных правоў: “Не магу нават атрымаць сім-карту, застрахавацца або адкрыць банкаўскі рахунак. Маўчу ўжо аб магчымасці вярнуцца да PR-сферы і маркетынгу, якімі займаўся да арышту. Пачынаю ўсё з нуля ў Варшаве… Усё ж няслушна казаць “з нуля”, бо ёсць досвед, розум, рукі, а самае галоўнае — нашы беларусы, якімі я шчыра ганаруся і ў якіх я не спыняўся верыць нават у начным холадзе СІЗА. Упэўнены, што гэтая вера сагрэе і тут”.
Ён падзякаваў усім, хто за яго перажываў і падтрымліваў яго блізкіх.
Пра тое, што Семчанка выйшаў на волю, стала вядома 14 ліпеня. Былы экс-супрацоўнік пула Аляксандра Лукашэнкі і тэлеканала АНТ цалкам адбыў тэрмін пакарання — 3 гады зняволення паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
Пасля прэзідэнцкіх выбараў журналіст, які кіраваў прэзідэнцкім пулам згаданага тэлеканала, звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да нязгодных з афіцыйнымі вынікамі галасавання. У верасні 2020 года, верасні і кастрычніку 2022-га мужчыну арыштоўвалі ў адміністрацыйным парадку. Пасля заканчэння тэрміну апошняга арышту на волю ён не выйшаў у сувязі з змяшчэннем пад варту ў межах крымінальнай справы.
Паводле версіі следства, Семчанка “ў 2020–2022 гадах у розных тэлеграм-каналах і чатах размяшчаў публікацыі, накіраваныя на фарміраванне ў грамадскасці непрыязнасці і нянавісці да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў улады”.
Семчанка дадазены ў спіс “тэрарыстаў”, ён не мае права распараджацца банкаўскімі рахункамі, афармляць плацежныя карты і сім-карты мабільнага аператара.
Таксама Семчанка ўключаны спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
3 сакавіка 2025 года ў інтэрв’ю амерыканскаму блогеру Марыё Науфалу Лукашэнка заявіў, што не даруе за 2020 год публічных супрацоўнікаў СМІ: “Як можна дараваць публічных людзей? Усе публічныя людзі — ахова здароўя, адукацыя, СМІ, культура, спорт. Усе публічныя. І калі вы парушылі дзесьці парадак, закон, калі вы выступалі супраць дзяржавы, гэта ж бачыў увесь народ. Вы — публічныя людзі”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



