Кіраўнік СК Гара абмеркаваў з міністрам грамадскай бяспекі КНР супрацоўніцтва ў праваахоўнай дзейнасці
16 верасня, Позірк. Беларускі бок “цвёрда падтрымлівае” ініцыятыву глабальнага ўпраўлення, агучаную старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на нядаўнім саміце ў фармаце “ШАС плюс”, і гатовы працаваць з Кітаем для “дасягнення больш плённых вынікаў у сферы супрацоўніцтва, праваахоўнай дзейнасці і бяспекі”.
Пра гэта, паводле прэс-рэлізу ўрада КНР, заявіў 16 верасня старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара на сустрэчы з міністрам грамадскай бяспекі Кітая Ван Сяахунам.
Гара прыбыў у Кітай для ўдзелу ў канферэнцыі Глабальнага форуму супрацоўніцтва ў галіне грамадскай бяспекі ў Ляньюньгане.
Адзначаецца, што Ван Сяахун, у сваю чаргу, “заклікаў абодва бакі рэалізаваць важны кансэнсус, дасягнуты іх лідарамі, паглыбіць супрацоўніцтва ў барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю і забеспячэнні кібербяспекі, а таксама вывучыць механізмы забеспячэння бяспекі буйных праектаў і персаналу ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях”. Ён таксама заклікаў “сумесна прасоўваць супрацоўніцтва ў сферы праваахоўнай дзейнасці і бяспекі, а таксама ўсепагоднае усёабдымнае стратэгічнае партнёрства паміж Кітаем і Беларуссю”.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Кітай з 31 жніўня да 3 верасня, у тым ліку, для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і сустрэчы ў фармаце “ШАС плюс” — з кіраўнікамі дзяржаў-назіральнікаў, міжнародных арганізацый, “высокіх гасцей”.
На апошняй Сі Цзіньпін заявіў, што “хацеў бы вылучыць ініцыятыву па глабальным кіраванні і працаваць з усімі краінамі над сумесным стварэннем больш справядлівай і раўнапраўнай сістэмы глабальнага кіравання, а таксама стварэннем супольнасці з адзіным лёсам чалавецтва”.
Рэагуючы на заяву, Лукашэнка на згаданым саміце заявіў, што “мы цалкам і поўнасцю ў Беларусі падтрымліваем вашую ініцыятыву. І найперш за тое, што гэтая ініцыятыва заснавана выключна на раўнапраўі і справядлівасці. Гэта тое, чаго сёння вельмі не хапае ў развіцці міжнародных адносін”.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка