У Іўеўскім раёне мужчына загінуў пры рамонце трактара
16 верасня, Позірк. 57-гадовы жыхар Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці загінуў 12 верасня пры рамонце трактара, паведаміў Следчы камітэт.
Паводле звестак следства, ён ажыццяўляў рамонт муфты бульбаўборачнага камбайна, злучанага з трактарам карданным валам, на які ў момант работ наматала адзенне мужчыны. У выніку ён атрымаў смяротныя траўмы.
“На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Устаноўлена, што карданны вал не быў абсталяваны ахоўным кажухом”, — адзначылі ў СК.
“Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Іўеўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў ходзе праверкі. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі трагедыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства