Мінск 18:27

Амаль 1,5 тыс. вучняў эвакуявана праз пажар у мінскай школе

16 верасня, Позірк. Пра пажар у мінскай школе №30 (вул. Жукоўскага) паведаміла 16 верасня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

“Да месца выкліку аператыўна выехалі падраздзяленні МНС. Па прыбыцці ў сталовай школы назіралася моцнае задымленне. Пры правядзенні разведкі ратавальнікі выявілі ўзгаранне столевага свяцільніка і нацяжной столі на плошчы 1 кв.м”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што пацярпелых няма, з будынка школы эвакуавана 1.432 дзіцяці і 98 дарослых.

Прычына здарэння ўдакладняецца.

Падзяліцца: