У Беларусі і РФ адбываецца рэінкарнацыя сталінізму, гэта небяспечна для Еўропы — экс-палітвязень, блогер Дзядок

16 верасня, Позірк. Пра важнасць падтрымкі Беларусі і яе дэмакратычнага руху, намаганняў па вызваленні палітвязняў заявіў на прэс-канферэнцыі 16 верасня ў Вільні блогер і актывіст Мікалай Дзядок, які выйшаў на волю на мінулым тыдні і фактычна дэпартаваны ў Літву.
Паводле яго слоў, “сусветная супольнасць, на жаль, недастаткова ў курсе”, што адбываецца ў Беларусі. Ён канстатаваў, што цяпер увага прыкутая да Украіны, дзе “кожны дзень гінуць людзі”. На гэтым фоне можа падацца, што “1.200–1.300 палітвязняў у Беларусі — гэта не так ужо і важна”.
“Паверце, гэта важна, — падкрэсліў Дзядок. — Людзі там кожны дзень зазнаюць жахлівае, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, катаванні. Там паміраюць людзі. Колькі памерла палітзняволеных у няволі, пакуль ніхто дакладна не ведае. Але вядзецца гаворка пра 8–10. Нехта памірае з прычыны самагубства, нехта — ад вылечных хваробаў, бо ім не надаюць медычную дапамогу. А нехта ўвогуле памірае пры даволі туманных абставінах, якія немагчыма высветліць, бо гэтыя ўстановы цалкам закрытыя ад якога б там ні было грамадзянскага кантролю”.
Блогер перакананы, што падтрымліваць беларускі дэмакратычны рух і садзейнічаць вызваленню беларускіх палітвязняў “важна і для самой Літвы”, бо гэтая балтыйская дзяржава зацікаўленая ў тым, каб яе суседка Беларусь “як мага хутчэй увайшла ў сям’ю еўрапейскіх народаў”.
“Гэта адбудзецца рана ці позна ў любым выпадку — гістарычны працэс яшчэ ніхто назад не мог павярнуць, — адзначыў ён. — Але Літва зацікаўленая, каб гэта адбылося як мага раней, каб побач з ёй была суседка стабільная, дэмакратычная, прадказальная”.
“Іншы аспект — гуманітарны. Літва вольная ўжо каля 35 гадоў. У вас ужо вырасла пакаленне, якое не памятае жахаў сталінізму, 1940-х гадоў, ГУЛАГу, дэпартацый. Хоць, вядома, вы гэтаму вучыце сваю моладзь у школах, паказваеце ў фільмах, але самі яны гэтага не бачылі. Магчыма, нават іх бацькі гэтага ўжо не бачылі. Я не так глыбока разбіраюся ў літоўскай палітыцы, але, магчыма, з гэтым звязаны той факт, што не ўсе літоўскія палітыкі выступаюць у падтрымку беларускай дэмакратыі”, — выказаў меркаванне Дзядок.
У сувязі з гэтым экс-палітвязень заклікаў “прадстаўнікоў найбольш разумнай, дальнабачнай часткі літоўскіх палітычных элітаў даводзіць пастаянна, што цяпер на тэрыторыі Расіі, Беларусі, на жаль, адбываецца рэінкарнацыя сталінізму”. “Гэта небяспека для ўсіх — для Еўропы, у тым ліку для Літвы”, — канстатаваў ён.
“Я ведаю, што многія з вас, якія прысутнічаюць тут, ездзяць за мяжу, бачацца з іншымі еўрапейскімі палітыкамі — у Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі. Я вас вельмі прашу, даводзьце да вушэй лідараў меркаванняў, палітыкаў буйных, каб яны былі ў курсе сітуацыі і казалі сваё слова, — заклікаў экс-палітвязень. — Там, у калоніях, сядзяць сотні людзей, ім няма на каго спадзявацца. Ім абрэзалі перапіску з роднымі, ім не даюць тэлефанаванняў, сустрэч. Яны сядзяць месяцамі ў штрафных ізалятарах (што гэта такое — вы маеце цудоўны Музей акупацый, там паказана, як гэта было, а ў нас гэта маецца цяпер). Гэтым людзям спадзявацца няма на што. Яны разумеюць, што пры жаданні іх можна забіць, і нічога не будзе ні тым, хто іх заб’е, ані тым, хто спрыяў”.
37-гадовы Дзядок нагадаў, што агулам правёў за кратамі 10 гадоў. Паводле яго слоў, на асабістым досведзе ён ведае, як вязням важна ўсведамляць, што цывілізаваны свет за іх. “Паверце, гэта крытычна важна. Гэта дапамагае людзям трымацца, дапамагае не страціць розум”, — падкрэсліў ён.
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКантактуючы з Лукашэнкам, ЗША спрабуюць аддаліць Беларусь ад Расіі, лічыць спікер Сейма ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленыя палітвязні могуць уліць новую энергію ў барацьбу за Беларусь — літоўскі дэпутат БарановасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЭкс-палітзняволеная, журналістка Шчыракова заклікала Захад і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВызвалены кіраўнік беларускіх "зялёных" мае намер пераймаць у Літве досвед для будучага рэфармавання БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпікер літоўскага Сейма: Прыкладзем усе намаганні, каб падтрымка для дэмсіл Беларусі не слабела (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка