Мінск 23:49

Туск паведаміў пра затрыманне ў Варшаве двух беларусаў, якія маюць дачыненне да запуску БПЛА над урадавымі будынкамі

15 верасня, Позірк. Пра прымусовае прызямленне ў Варшаве беспілотнага лятальнага апарата паведаміў у сацсетцы Х 15 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Паводле яго слоў, беспілотнік быў “нейтралізаваны” супрацоўнікамі Службы дзяржаўнай аховы, дрон лётаў на ўрадавымі будынкамі і рэзідэнцыяй прэзідэнта Польшчы.

“Затрыманыя двое грамадзян Беларусі. Паліцыя расследуе абставіны інцыдэнту”, — адзначыў Туск.

Будзе дапоўнена

Падзяліцца: