БЧ пацвердзіла зняцце цягнікоў “Штадлер” з некалькіх маршрутаў

15 верасня, Позірк. Беларуская чыгунка (БЧ) 15 верасня пацвердзіла зняцце пасажырскіх цягнікоў “Штадлер” з трох маршрутаў, якія ідуць са сталіцы ў населеныя пункты Заслаўскага, Пухавіцкага і Кастрычніцкага раёнаў Мінскай вобласці.
“У сувязі са знаходжаннем на планавых відах рамонту саставаў цягнікоў гарадскіх ліній <…> перавозка пасажыраў на напрамках Мінск — Беларусь — Мінск, Мінск — Рудзенск — Мінск і Мінск — Чырвоны Сцяг — Мінск з 15 верасня 2025 года ажыццяўляецца электрацягнікамі серыі ЭР-9”, — гаворыцца ў паведамленні на сайце БЧ.
Адзначаецца, што “памеры руху цягнікоў” на названых марштурах “захаваныя без змен, пры гэтым для асобных цягнікоў, якія раней курсіравалі ў гарадскіх зносінах, нязначна скарэкціраваны расклад”.
Раней незалежныя СМІ са спасылкай на публікацыі пасажыраў у сацсетках паведамілі пра адсутнасць цягнікоў “Штадлер” на некалькіх маршрутах, якія ідуць з Мінска.
ЭР9 (электрацягнік рыжскі, 9-ты тып) — серыя электрацягнікоў, якія выпускаліся з 1962 года на Рыжскім вагонабудаўнічым заводзе (Латвія).
31 жніўня паведамлялася, што швейцарская кампанія “Штадлер” абвергла інфармацыю аб падпісанні кантракту з Беларускай чыгункай (БЧ) на пастаўку цягнікоў. Паводле слоў прадстаўніка “Штадлера”, кампанія “цалкам выконвае санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі”, вытворчасць у Беларусі праз гэта скарочаная “да мінімуму”.
Пра тое, што Беларуская чыгунка падпіша з кампаніяй “Штадлер” кантракт на пастаўку 65 цягнікоў, заявіў 29 жніўня першы намеснік начальніка БЧ Аляксандр Харашэвіч. Паводле слоў чыноўніка, “з іх будзе 30 электра-і 35 дызель-цягнікоў”. Дагавор, зазначыў ён, будзе заключаны “літаральна на гэтым тыдні”.
Харашэвіч не пагадзіўся з інфармацыяй у СМІ, што завод “Штадлер” у Беларусі прастойвае з-за ўведзеных санкцый.
“Ён не адыходзіў і не прыпыняўся, ён працуе. Так, ёсць цяжкасці з пастаўкай пэўных камплектуючых. Але ж свет не зацыклены на адной Еўропе або на нейкіх пэўных краінах, вытворцу. Знаходзім варыянты”, — падкрэсліў прадстаўнік БЧ, дадаўшы, што ўсе цягнікі па новым кантракце будуць зроблены на заводзе ў Фаніпалі.
Пазней Харашэвіч агучыў аналагічную інфармацыю дзяржСМІ.
25 верасня 2024 года міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч заявіў, што Беларусь сумесна з Расіяй прапрацоўвае пытанне аднаўлення вытворчасці на прадпрыемстве “Штадлер Мінск”.
Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, гаворачы аб перспектывах “Штадлер Мінск”, выказаў упэўненасць, што жыхары краіны “і далей будуць ездзіць на рухомым складзе, які будзе вырабляць гэтае беларускае прадпрыемства”.
Беларускі філіял швейцарскага канцэрна (ААТ “Штадлер Мінск”) быў адкрыты ў 2014 годзе. Паведамлялася, што пачатковая вытворчая магутнасць завода складзе 120 вагонаў за год. У далейшым пастаўкі прадукцыі былі наладжаны ў краіны СНД, Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
У маі 2022 года канцэрн “Штадлер” паведаміў аб вымушанай перадачы некаторых заказаў з беларускага прадпрыемства на магутнасці ў іншых краінах. Рашэнне было звязанае з уведзенымі Еўразвязам санкцыямі.
У 2017 годзе Мінскі метрапалітэн і беларускі філіял швейцарскага канцэрна “Штадлер” падпісалі дагавор аб пастаўцы 10 саставаў з асінхронным цягавым прывадам у 2019–2020 гадах (шэсць саставаў у 2019-м і чатыры — у 2020-м).
21 ліпеня 2023 года першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч падчас сустрэчы з калектывам метрапалітэна заявіла, што “Штадлер” адмовіўся вырабляць рухомы састаў для метро.
Паводле яе слоў, рашэнне вытворцы звязана з “санкцыйным ціскам”, з-за гэтага “Беларусь вымушана была закупляць новыя электрацягнікі ў Расійскай Федэрацыі”.
31 жніўня таго ж года стала вядома, што нягледзячы на ўплыў санкцый з-за ролі Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны, галаўная кампанія “Штадлер” не плануе закрываць сваё прадпрыемства.
Як адзначалася ў справаздачы аб яе рабоце за першае паўгоддзе 2023 года, “улічваючы вельмі добрую сітуацыю з заказамі, высокую загрузку вытворчых магутнасцей іншых прадпрыемстваў групы, а таксама высокі ўзровень кваліфікацыі і якасці, прапанаваныя заводам у Фаніпалі з пункту гледжання дабаўленай вартасці, “Штадлер” утрымлівае завод у Беларусі”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаУведзены з-за вайны супраць Украіны мараторый на супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю ў галіне навуковых даследаванняў застаецца ў моцы — урад ФРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 30 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася на 1 га, імі пакрыта 47% тэрыторыі краіны — даныя МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+