Беларуская мытня гатовая аднавіць працу ў пунктах пропуску на мяжы з краінамі ЕС — кіраўнік ДМК
15 верасня, Позірк. Беларускі бок гатовы да аднаўлення працы ў любым пункце пропуску на мяжы, калі “будзе на тое добрая воля суседзяў”, заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Уладзімір Арлоўскі 15 верасня пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
“Мы гатовыя: у нас і асабісты склад ёсць, і ўсё ў нас засталося на месцах, і тэхніка, і камп’ютары. Усё засталося. Таму які б пункт пропуску ні быў адкрыты, мы гатовыя літаральна ў гадзіны заняць працоўнае месца і ажыццяўляць пропуск і кантроль”, — цытуюць Арлоўскага дзяржСМІ.
Паводле яго слоў, Польшча не ў першы раз закрывае пункты пропуску і, “калі гэта закрыццё часовае, то моцна гэта не адаб’ецца ў цэлым на грузапатоку”, але “пацерпяць звычайныя людзі”.
“Гэта непрыемна для людзей, але польскі бок на гэта ўвагу не звяртае”, — адзначыў кіраўнік ДМК.
“Галоўнае, што мы робім правільна, тое, што да нас паступае, якія грузы, тыя машыны, якія заязджаюць па літоўскім, па латвійскім кірунку, мы афармляем максімальна хутка. Там, дзе ствараюцца чэргі з прычыны дзеянняў сумежных краін, мы стараемся стварыць умовы для чакання ў гэтых чэргах”, — дадаў ён.
Беларускі бок, паводле яго сцвярджэння, “паслядоўна ствараў” каля кожнага пункта пропуску “адпаведную пляцоўку з усімі ўмовамі для чакання перасячэння мяжы: кафэ, Wi-Fi” для зручнасці людзей, была “запушчана электронная чарга”.
Кіраўнік ДМК выказаў надзею, што пункты пропуску будуць адкрывацца, бо “па-іншаму паміж суседзямі быць не павінна”.
Арлоўскі паведаміў, што ўжо некалькі гадоў у ДМК “практычна няма” кантактаў “ні з Польшчай, ні з Літвой, ні з Латвіяй”, захоўваецца ўзаемадзеянне толькі “непасрэдна на лініі мяжы, у пунктах пропуску”, гэта тычыцца “тэхнічных пытанняў”.
“Таму цяпер мы бачым, як дзейнічае сумежны бок, і дзейнічаем самі, толькі рэагуючы ўжо на іх непасрэдна дзеянні. Натуральна, мы ад дыялогу не адмаўляліся і гатовыя на дыялог у любы час, у любым фармаце. Але, на жаль, сумежны бок пакуль ад такога дыялогу адмаўляецца”, — сказаў чыноўнік
Падчас сустрэчы з Лукашэнкам Арлоўскі абвінаваціў суседнія краіны ў стварэнні чэргаў на межах: “Парушаюць пагадненне. Прычым прымаюць менш [транспарту] наўмысна. Гэта значыць уся інфраструктура ёсць, пункты пропуску, тэхніка. Але робіцца гэта наўмысна. Адпаведна раз прымаюць аўтамабіляў менш, чэргі на нашым баку ўтвараюцца”.
Паводле слоў Арлоўскага, польскія ўлады закрыццём мяжы “падвялі сваіх жа партнёраў як у Еўрапейскім саюзе, так і іншых рэгіёнах свету, у тым ліку з Кітая”, бо “практычна траціна грузаў, якія ідуць праз мяжу Беларусі і Польшчы на захад, складаюць тавары кітайскага паходжання”.
Польшча закрыла ўсе кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю, уключаючы адзіны дзейны для пропуску легкавых аўтамабіляў КПП Цярэспаль (Брэст) з 0 гадзін па польскім часе (1 гадзіна па мінскім часе) 12 верасня як мінімум на перыяд манеўраў.
Мяжа Беларусі з Польшчай выкарыстоўваецца Кітаем для транзіту сваіх тавараў у краіны Еўрасаюза. 24 чэрвеня 2024 года тагачасны прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда абмеркаваў у Пекіне з лідарам КНР Сі Цзіньпінам крызіс на беларуска-польскай мяжы. Паводле слоў Дуды, “гібрыдная атака” (так ён назваў спробы масавага пранікнення нелегалаў з трэціх краін з тэрыторыі Беларусі, якія працягваюцца з вясны 2021 года) на мяжы стала перашкодай для рэалізацыі кітайскай ініцыятывы “Пояс і шлях”.
15 верасня ў Варшаве (Польшча) прайшла сустрэча міністраў замежных спраў гэтай краіны і КНР Радаслава Сікорскага і Ван І.


- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

