Для дэпартаваных палітвязняў сабрана амаль 110 тыс. еўра, пачалося размеркаванне сродкаў

15 верасня, Позірк. Фонд салідарнасці BySol пачаў размеркаванне сродкаў, сабраных на экстранныя патрэбы палітвязняў, якія выйшлі на волю і былі прымусова дэпартаваныя 11 верасня, паведамляе арганізацыя.
Цяпер для палітвязняў сабрана 109.757 еўра.
Адзначаецца, што прадстаўнікі фонду “сумесна з партнёрамі па сектары арганізаваліся для прыёму першай буйной групы палітвязняў, сінхранізавалі намаганні з міжнароднымі партнёрамі”.
Паведамляецца, што “тыдзень пачаўся з разавых выплат вызваленым”. “Усе вызваленыя маюць права на атрыманне разавай выплаты ў памеры 1.000 еўра, грошы на якую мы маем дзякуючы Міжнароднаму гуманітарнаму фонду. Працэс складаней, чым звычайна, таму што многія з заяўнікаў былі выправаджаныя з краіны без пашпартоў. Узмоцнена працуем над рашэннем, каб усе без выключэння маглі атрымаць дапамогу. Нагадваем што па падтрымку трэба звяртацца наўпрост у BySol”, — падкрэслівае фонд.
Таксама грошы будуць накіраваныя па дапамогу ў легалізацыі палітвязняў у Літве, акрамя таго “з экстранага збору будуць арганізаваныя выплаты на іншыя патрэбы вызваленых”.
BySol “на прыкладзе першай буйной групы вызваленых вывучае патрэбы людзей, на практыцы адпрацоўвае методыкі і пакеты дапамогі”. “Разам з калегамі мы прымаем рашэнні аб уключэнні фінансавага інструмента BySol у дапамогу вызваленым, у тым ліку і рэсурсамі экстранага збору”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Па меры высвятлення абставінаў, спектр дапамогі будзе пашырацца, пра што мы будзем паведамляць на нашых афіцыйных пляцоўках. Перад намі стаіць задача не толькі дапамагчы канкрэтным людзям, якія трапілі ў крызіс, але і стварыць эфектыўную і аператыўную сістэму, якая зможа даць адказ на новыя выклікі”, — адзначылі ў фондзе.
11 верасня пасля сустрэчы намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША ва Украіне Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, стала вядома, што “на просьбу прэзідэнта ЗША і іншых кіраўнікоў дзяржаў” той прыняў рашэнне аб памілаванні “шэрагу замежных грамадзян, асуджаных за шпіёнскую дзейнасць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці і ўчынілі іншыя злачынныя дзеянні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Усяго памілавана 52 чалавекі, сярод якіх 14 замежных грамадзян: шэсць — Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі, дзевяць журналістаў, а таксама палітыкі, актывісты, грамадскія дзеячы.
Як мінімум адзін з іх — Мікалай Статкевіч — адмовіўся з’язджаць у Літву (дэпартацыя была ўмовай здзелкі Лукашэнкі з амерыканцамі). Некалькі гадзін ён правёў паміж пунктамі пропуску Каменны Лог і Мядзінінкай, пасля чаго сышоў на беларускі бок. Пакуль яго лёс невядомы, у атачэнні Статкевіча лічаць “вельмі верагодным” вяртанне палітыка ў глыбоцкую калонію (Віцебская вобласць).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаУведзены з-за вайны супраць Украіны мараторый на супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю ў галіне навуковых даследаванняў застаецца ў моцы — урад ФРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 30 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася на 1 га, імі пакрыта 47% тэрыторыі краіны — даныя МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленне палітвязняў і зніжэнне рэпрэсій — гэта "розныя трэкі", лічыць эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі дзяржава таталітарызуе і манапалізуе сферу асабістага жыцця — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка