Менеджар прадпрыемства ЖКГ браў хабар праз схованку ў прыбіральні, ён затрыманы па крымінальнай справе — Генпракуратура

14 верасня, Позірк. Аб затрыманні ў Мінску па крымінальнай справе службовай асобы прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі паведаміла Генеральная пракуратура.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны “неаднаразова атрымліваў ад прадстаўніка прыватнага суб’екта гаспадарання грошы ў памеры 40 тыс. беларускіх рублёў і 21 тыс. долараў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю”.
“Сродкі перадаваліся за лаяльнае стаўленне пры прыёмцы работ, выкананых прыватным суб’ектам гаспадарання на аб’ектах капітальнага будаўніцтва, а таксама першачарговы разлік за выкананыя работы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што затрыманы пры атрыманні хабараў “праяўляў асцярожнасць і вынаходлівасць”. “Напрыклад, сума ў 21 тыс. долараў па яго ўказанні перадавалася праз схованку, размешчаную ў прыбіральні офіснага памяшкання”, — паведамляе Генпракуратура.
Фігуранту прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару).
5 верасня паведамлялася аб затрыманні пры атрыманні хабару намесніка дырэктара “аднаго з прадпрыемстваў хімічнай галіны” Гродна. Сцвярджалася, што падазраваны “прыняў ад кіраўніка камерцыйнай структуры “падзякі” на агульную суму не менш за 75 тыс. рублёў”. Грошы перадаваліся “за арганізацыю адгрузкі вырабленай заводам прадукцыі”.
26 жніўня прэс-служба МУС паведамляла пра затрыманне з доказамі злачынства “службовай асобы буйнога дзяржаўнага прадпрыемства, якое забяспечвае вытворчыя патрэбы вядучых аўтамабільных вытворцаў” Беларусі і блізкага замежжа.
Паводле даных Вярхоўнага суда, якія раней прыводзіў “Позірк”, у студзені — чэрвені 2025 года за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў асуджана 304 чалавекі — на 7,3% менш, чым за той жа перыяд 2024-га (328).
З іх 84 прыгавораны да розных тэрмінаў пазбаўлення волі.
Больш за ўсё асуджана за здзяйсненне наступных злачынстваў: крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК) — 133, атрыманне хабару (арт. 430) — 93, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч. 2, 3 арт. 426) — 45. Таксама фігурантаў карупцыйных спраў прызнавалі вінаватымі ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.
За дачу хабару асуджана 12 чалавек, за пасярэдніцтва ў хабарніцтве — адзін.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



