Мінск 12:51

Зборная Украіны па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі ў матчы за трэцяе месца Еўралігі

Фота: Асацыяцыя пляжнага футбола Украіны

14 верасня, Позірк. Мужчынская зборная Украіны па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі ў матчы за трэцяе месца Еўралігі-2025, паведамляе ўкраінская асацыяцыя па гэтым відзе спорту.

Каманда Беларусі “прадстаўляе краіну з самаабвешчаным прэзідэнтам”, гаворыцца ў паведамленні.

“Зборная Украіны будзе байкатаваць гэты матч, бо Беларусь —паслугач краіны-тэрарысткі [Расіі]. Украінцы, такім чынам, займаюць чацвёртае месца”, — адзначае асацыяцыя.

Раней у паўфінале турніру ўкраінцы саступілі Італіі (1:4), беларусы — Іспаніі (3: 6).

Еўраліга — штогадовае спаборніцтва сярод зборных каманд Еўропы па пляжным футболе. У гэтым годзе вырашальная стадыя турніра праходзіць у Італіі.

Падзяліцца: