РФ і Беларусь часова адмовіліся ад планаў выкарыстаць вучэнні “Захад-2025” для ядзернага шантажу Захаду — ISW

13 верасня, Позірк. Расія і Беларусь, “верагодна, адышлі ад планаў выкарыстаць “Захад-2025” для ядзернага шантажу Захаду, прынамсі часова, такое меркаванне выказалі аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).
“Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на пачатку жніўня 2025 года заяўляў, што вучэнні “Захад-2025” будуць сканцэнтраваныя на выкарыстанні ядзернай зброі і ракет “Арэшнік” у адказ на мілітарызацыю на заходніх і паўночных межах Беларусі і ў рамках стратэгічнага стрымлівання, — гаворыцца ў справаздачы ISW. — Аднак у апошнія дні беларускія афіцыйныя асобы прыкметна змякчылі рыторыку, імаверна, у адказ на рост напружанасці з НАТО праз уварванне расійскіх беспілотнікаў у польскую паветраную прастору 9–10 верасня”.
“Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч заявіў 12 верасня, што вучэнні “Захад-2025” маюць “выключна абарончы характар” і іх мэта — “адпрацоўка пытанняў гарантавання вайсковай бяспекі Саюзнай дзяржавы”. Вальфовіч падкрэсліў, што РФ і Беларусь перанеслі вучэнні “ўглыб” тэрыторыі Беларусі, “падалей ад дзяржаўных межаў”, і што беларускія вайскоўцы давялі планы вучэнняў да ведама Захаду. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў 11 верасня заявіў, што вучэнні <…> “не скіраваныя супраць некага”, але РФ і Беларусь павінны адпрацоўваць узаемадзеянне войскаў”, — адзначылі аналітыкі.
На іх думку, гэтыя заявы “сталі прыкметным адыходам ад больш рэзкай рыторыкі напярэдадні вучэнняў”.
“ISW працягвае ацэньваць, што Расія не імкнецца да ядзернай эскалацыі і верагоднасць выкарыстання ядзернай зброі застаецца нізкай. Верагодна, Расія і Беларусь лічаць немэтазгодным узмацняць ядзерны шантаж ва ўмовах рэакцыі НАТО на інцыдэнт з дронамі 9–10 верасня”, — мяркуюць у аналітычнай арганізацыі.
Беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025” праходзяць 12–16 верасня на палігонах абедзвюх краін, а таксама ў акваторыях Балтыйскага і Баранцава мораў.
У першы дзень вучэнняў Хрэнін заявіў, што манеўры праводзяцца “на значным аддаленні ад паўднёвых і заходніх межаў” і не скіраваныя “супраць нейкай канкрэтнай краіны або краін”.
Напярэдадні згаданых вучэнняў Літва падвысіла пільнасць, Латвія — закрыла неба ля межаў з Беларуссю і РФ, Польшча — закрыла саму мяжу з Беларуссю.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка