Мінск 17:51

Трэба патрабаваць ад рэжыму пакінуць Статкевіча на волі — экс-палітвязень Спарыш

12 верасня, Позірк. Запатрабаваць ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі выконваць дамоўленасці з Трампам аб вызваленні палітвязняў заклікаў усе палітычныя сілы, незалежна ад іх поглядаў, на прэс-канферэнцыі 12 верасня ў Вільнюсе вызвалены напярэдадні палітвязень Сяргей Спарыш.

Вынікам выканання гэтых дамоўленасцяў, паводле яго слоў, павінна стаць тое, што лідар “Народнай Грамады” Мікалай Статкевіч, які быў таксама вызвалены 11 верасня, але адмовіўся з’язджаць з Беларусі ў Літву, застаўся на волі і мог выйсці на сувязь са сваімі паплечнікамі з Мінска.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: