Мінск 14:13

У студзені — жніўні МАЗ прадаў на расійскім рынку ўдвая менш новых аўтобусаў, чым годам раней

Крыніца: МАЗ

12 верасня, Позірк. У жніўні 2025 года на расійскім рынку рэалізавана 28 новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода — у 5,6 раза больш, чым годам раней (5), сведчаць прааналізаваныя “Позіркам” звесткі агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).

Больш за ўсё аўтобусаў у мінулым месяцы паставілі ПАЗ (РФ) — 480 (-1%), Yutong (Кітай) — 135 (-29,4%) і КамАЗ (РФ) — 56 (+30,2%).

За студзень — жнівень гэтага года на рынку РФ рэалізавана 162 аўтобусы МАЗ (327; зніжэнне ў 2 разы).

Усяго за 2024 год МАЗ рэалізаваў у РФ 504 адзінкі гэтай тэхнікі (у 2023-м — 925; -45,5%) — 9-е месца (доля 2,6%).

Лідарамі продажаў летась былі ПАЗы (8.114; 26,3%), ЛіАЗы (2.889; 63,2%) і Yutong (2.215; 6,2%).

“Усе чулі, у штогадовым пасланні прэзідэнт Расіі анансаваў, што да 2030 года суб’екты федэрацыі павінны атрымаць каля 40 тыс. аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў, электробусаў. Грошы на гэта выдзелены. Задача беларускай прамысловасці — падключыцца і забяспечыць не менш як 30% патрабаваных аб’ёмаў”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка 2024 года на нарадзе па развіцці прамысловасці.

Разам з тым ён адзначыў, што “айчынная прадукцыя ўступае аналагам як па цане, так і па якасці”.

Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца падчас руху РФ і Беларусі, прычынай гэтага называюцца санкцыі, уведзеныя супраць МАЗа дэмакратычнымі краінамі, якія пазбавілі яго часткі якасных камплектуючых.

Апошні такі выпадак, пра які пісалі СМІ, быў зафіксаваны ў Іркуцку 5 ліпеня. Да гэтага аўтобусы гарэлі: 14 траўня — у Варонежскай вобласці, 5 красавіка — у Санкт-Пецярбургу, 23 сакавіка — у Кіраве, 13 студзеня — у Ліпецку.

Праблему з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Лукашэнка, які заявіў 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю РФ Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгарання пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўваньне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.

На прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка 2024 года намеснік галоўнага канструктара па грузавой тэхніцы Мінскага аўтамабільнага завода Мікалай Лакотка заявіў, што прычынамі частага ўзгарання тэхнікі прадпрыемства ў РФ з’яўляецца парушэнне ўмоў і правілаў эксплуатацыі.

Паводле яго, тэхніка “стала вельмі цяжкая, энерганасычаная, таму ўмовы эксплуатацыі і правілы эксплуатацыі ніхто не адмяняў”.

12 студзеня 2025 года расійскае інтэрнэт-СМІ “Фантанка” апублікавала інтэрв’ю з кіраўніком камітэта па транспарце мэрыі Санкт-Пецярбурга Валянцінам Енакаевым, у якім чыноўнік адзначыў, што “пасля першых інцыдэнтаў з узгараннямі” МАЗу “было дадзена даручэнне” з боку віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга. Чыноўнік сцвярджаў, што беларускае прадпрыемства вырашыла праблему.

Буйныя прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку МАЗ, не выканалі заданні па пастаўках прадукцыі ў Расію. Пра гэта, паводле паведамлення беларускай амбасады ў Маскве, ішла размова 10 верасня на пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў РФ.

“Нягледзячы на станоўчую дынаміку тэмпаў росту экспарту, адзначаныя негатыўныя тэндэнцыі па асобных таварных групах, невыкананне экспартных заданняў асобнымі дзяржаўнымі органамі і прадпрыемствамі”, — гаворылася ў прэс-рэлізе.

Падзяліцца: