Частка вучэнняў “Захад-2025” пройдзе на моры

12 верасня, Позірк. Стратэгічныя вучэнні “Захад-2025” пройдуць на палігонах у Беларусі і Расіі, а таксама ў акваторыях Балтыйскага і Баранцава мораў, паведаміла Міністэрства абароны РФ 12 верасня ў сувязі з пачаткам сумесных манеўраў.
Ведамства адзначае, што на першым этапе вучэнняў “будуць адпрацаваныя пытанні ўпраўлення злучэннямі і вайсковымі часткамі пры адбіцці агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы, арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсіх відаў забеспячэння ў інтарэсах выканання задач па прызначэнні”.
“Асноўным зместам” другога этапу стане “ўпраўленне войскамі і сіламі пры аднаўленні тэрытарыяльнай цэласнасці Саюзнай дзяржавы, разгроме праціўніка, у тым ліку з удзелам кааліцыйнай групоўкі войскаў (сіл) дружалюбных дзяржаў”, гаворыцца ў паведамленні.
Мінабароны Беларусі назвала вучэнні “планавым мерапрыемствам”, якому “папярэднічала серыя падрыхтоўчых манеўраў на тэрыторыі абедзвюх краін”.
“Вучэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзяцца на палігонах, размешчаных у глыбіні краіны або ў яе ўсходніх рэгіёнах, і нясуць абарончы характар”, — заяўляе ведамства.
Маштабныя вучэнні “Захад-2025” пройдуць 12–16 верасня. Раней паведамлялася, што падчас манеўраў будзе адпрацаванае “планаванне ўжывання” ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.
Паводле звестак літоўскай вайсковай выведкі, у манеўрах возьмуць удзел да 30 тыс. вайскоўцаў.
Аб дадатковым умацаванні межаў з Беларуссю і РФ падчас вучэнняў “Захад-2025” паведаміла 9 верасня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
10 верасня стала вядома, што па прапанове аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы з 1 гадзіны ночы па мінскім часе 11 верасня да 2 гадзін 59 хвілін 10 снежня 2025 года ўведзена беспалётная зона ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай.
11 верасня намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзарый Томчык заявіў, што ў бліжэйшыя дні на мяжы Польшчы з Беларуссю і Расіяй будзе размешчана каля 40 тыс. польскіх вайскоўцаў Рашэнне звязана з вучэннямі “Захад-2025”.
Аб увядзенні забароны палётаў над усходняй мяжой Латвіі заявіў 11 верасня на прэс-канферэнцыі міністр абароны гэтай балтыйскай дзяржавы Андрыс Спрудс. Абмежаванні ў паветранай прасторы ля межаў з Беларуссю і Расіяй пачнуць дзейнічаць з 18 гадзін 11 верасня і працягнецца “мінімум тыдзень”.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.

- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка