У спісе вызваленых 29 беларускіх палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і актывістаў, 9 журналістаў, 14 замежнікаў

11 верасня, Позірк. У папярэдні спіс 52 вязняў, вызваленых у выніку візіту ў Мінск намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джона Коўла і прыпынення шэрагу санкцый супраць авіякампаніі “Белавія“, уключана 29 палітыкаў, грамадскіх, прафсаюзных дзеячаў і актывістаў, 9 журналістаў і 14 грамадзян іншых краін (6 — Літвы, 2 — Латвіі, 2 — Польшчы, 2 — Германіі, 1 — Вялікабрытаніі, 1 — Францыі).
Улады называюць вызваленых “лідарамі і актывістамі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый“, “прадстаўнікамі экстрэмісцкіх СМІ“, “удзельнікамі масавых беспарадкаў“ і “замежнымі грамадзянамі, асуджанымі за шпіянаж, экстрэмісцкую, тэрарыстычную і іншую супрацьпраўную дзейнасць“.
У спіс увайшлі:
палітыкі, грамадскія, прафсаюзныя дзеячы (13) — Яўген Афнагель, Павел Вінаградаў, Максім Вінярскі, Андрэй Войніч, Зміцер Дашкевіч, Галіна Дзербыш, Мікалай Дзядок, Зміцер Кучук, Уладзімір Мацкевіч, Сяргей Спарыш, Мікалай Статкевіч, Генадзь Фядыніч, Аляксандр Ярашук;
актывісты (16) — Віталь Бандарук, Глеб Гладкоўскі, Ілля Дубскі, Дзмітрый Казлоў, Андрэй Крылоў, Павел Нікіценка, Цімур Рызапур, Яўген Сямёнаў, Аляксей Сіленка, Андрэй Сцепанькоў, Віктар Уласенка, Ігар Цяпцееў, Андрэй Хвескавец, Мікалай Хіло (хрысціянскі прапаведнік, супрацоўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі), Якаў Шафарэнка, Святаслаў Шубіч;
журналісты (9) — Вячаслаў Лазараў, Ігар Лосік, Павел Мажэйка, Аляксандр Манцэвіч, Яўген Меркіс, Павел Падабед, Ірына Слаўнікава, Алена Цімашчук, Ларыса Шчыракова;
замежнікі (14) — Дзмітрый Кавальчук, Елене Раманаўскене, Томас Рымкус, Генадзь Рыхтэр, Данута Сакалоўская, Эдуардас Чарняцевас (усе — Літва), Карстэн Фос, Вальдэмар Шміт (абодва — Германія), Эмілс Асарс, Івас Шумас (абодва — Латвія), Томаш Езутэк, Кшыштаф Заневіч (абодва — Польшча), Юлія Фенер (Вялікабрытанія), Мануэль Расандэр (Францыя).
Журналістам, якія чакаюць у Вільнюсе прыезду вызваленых, паведамілі, што частка з іх яшчэ знаходзіцца на мяжы, ідзе афармленне дакументаў. Стала вядома, што Мікалай Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь. Яго, які сядзіць на нейтральнай паласе, зафіксавала відэакамера Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства