Долар падаражэў на таргах 11 верасня
11 верасня, Позірк. Амерыканская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 верасня 2025 года.
Курс долара вырас да 3,0974 рубля (+0,43%; +0,0133).
Расійскі рубель патаннеў да 3,6271 за 100 (-0,35%; -0,0126), юаня — да 4,3243 за 10 (-0,01%; -0,0003).
Таргі еўра не праводзіліся. 10 верасня ён падаражэў да 3,6 рубля (+0,33%; +0,012).
На мінулым працоўным тыдні (1-5 верасня) падаражэлі ўсе асноўныя валюты: долар — на 1,22% (з 2,9731 да 3,0094), расійскі рубель — на 0,06% (з 3,6933 да 3,6955 за 100), еўра — на 0,83% (з 3,4575 да 3,4863), юань — на 0,94% (з 4,162 да 4,2011 за 10).
9 верасня Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў падкрэсліў, што “сітуацыя на валютным рынку павінна заставацца кантраляванай”. “Пры гэтым па-ранейшаму неабходна не дапускаць празмернай валацільнасці абменнага курсу нацыянальнай валюты“, — сказаў ён.
Даследчы цэнтр BEROC спрагназаваў дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі на ўзроўні 2% ВУП, які будзе суправаджацца “умераным ціскам на валютным рынку“.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — жнівень 2025 года знізіўся на 14,3% (з 3,4735 да 2,9769 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, 12,97% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долра ў Беларусі вырас на а9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заклікала не расцэньваць пазітыўна тое, што рэжым Лукашэнкі паведаміў Польшчы пра дроны, якія ляцяць у яе бокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыезду ў Польшчу ў пункце пропуску Брэст чакае больш за 1,5 тыс. аўтамабіляў і амаль 70 аўтобусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка