БелАЗ, БМЗ, МТЗ і МАЗ не выканалі заданні па пастаўках у Расію

10 верасня, Позірк. Буйныя прамысловыя прадпрыемствы — БелАЗ, БМЗ, МТЗ, МАЗ, а таксама канцэрны “Белнафтахім“ і “Беллеспаперапрам“ не выканалі заданні па пастаўках прадукцыі ў Расію. Пра гэта, як паведамляе беларуская амбасада ў Маскве, ішла размова 10 верасня на пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў РФ.
“Нягледзячы на станоўчую дынаміку тэмпаў росту экспарту, адзначаныя негатыўныя тэндэнцыі па асобных таварных групах, невыкананне экспартных заданняў асобнымі дзяржаўнымі органамі і прадпрыемствамі“, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Удзельнікі пасяджэння “прадметна разгледзелі прычыны“, абмяняліся думкамі аб “эфектыўнасці тавараправоднай сеткі і інструментаў фінансавай падтрымкі экспарту, намецілі шляхі вырашэння наяўных праблем у працы на расійскім рынку”.
Амбасадар Аляксандр Рагожнік (да прызначэння ў 2024 годзе міністр прамысловасці) заклікаў “актывізаваць працу маркетынгавых службаў ключавых прадпрыемстваў“, а таксама “надаць асаблівую ўвагу рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў у Расіі“.
Прадпрыемствам сістэм Мінсельгасхарча, канцэрнаў “Беллегпрам“ і “Белдзяржхарчпрам“ указана на “неабходнасць працягу працы па арганізацыі прамых паставак у расійскія федэральныя сеткі”.
Таксама абмяркоўвалася сітуацыя з пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасцю ў гандлі з РФ, меры, што прымаюцца для яе скарачэння.
Раней амбасадар паведаміў, што ў першай палове 2025 года тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй павялічыўся на 1%.
“Нягледзячы на тыя ўсе складанасці, якія сёння існуюць на расійскім рынку, мы па паўгоддзі прыраслі і ідзем з тэмпам росту больш за 101%. Хоць у гэта ніхто не верыў. І калі сёння мы трошкі недапрацоўваем па машынабудаванні, то мы значна прырастаем у паслугах будаўніцтва, у паслугах IT-сферы. Гэта велізарны-велізарны кавалак”, — сказаў Рагожнік.
“Калі ў нас краінавы экспарт [тавараў і паслуг] у 2021 годзе складаў крыху больш за 40% (доля сярод усіх дзяржаў. — “Позірк”.), то вось па паўгоддзі мы выйшлі ўжо на 67%. Мы кратна павялічылі аб’ёмы пастаўкі сваёй прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю. І самае галоўнае, што нам ёсць яшчэ куды расці”, — заявіў амбасадар, нічога не сказаўшы пра важнасць дыверсіфікацыі экспарту.
У 2024 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй дасягнуў рэкорднай адзнакі 57,6 млрд долараў, павялічыўшыся на 7,4% ў параўнанні з 2023-м.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі за годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені ў ЕАЭС цэны на сельгаспрадукцыю выраслі толькі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка