Кіраўнік МУС Польшчы падпісаў распараджэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю

10 верасня, Позірк. Распараджэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю падпісаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі па прадстаўленні прэм’ер-міністра Дональда Туска, паведаміла ўвечары 10 верасня прэс-служба ведамства.
Дакумент пачне дзейнічаць з паўночы 12 верасня. У гэты дзень пачнуцца пяцідзённыя беларуска-расейскія манеўры “Захад-2025“.
“Мэта прыпынення памежнага руху на памежных пераходах з Беларуссю — забеспячэнне бяспекі мяжы Польшчы, якая адначасова з’яўляецца знешняй мяжой Еўрапейскага саюза“, — гаворыцца ў паведамленні МУС.
“Закрываем мяжу з Беларуссю ў сувязі з пагрозай, якую нясуць манеўры “Захад”. Падначаленыя службы МУС і армія знаходзяцца ў найвышэйшай гатоўнасці. Гэтае рашэнне носіць часовы характар. Прыярытэт для нас — бяспека полек і палякаў. Пераходы адкрыем, калі будзем упэўненыя, што сітуацыя не будзе несці нам ні найменшай пагрозы“, — заявіў Кервіньскі.
Адзначаецца, што мяжа будзе закрытая як на выезд, так і на ўезд. Забарона тычыцца аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту. Легкавыя аўтамабілі і аўтобусы перасякаюць пункт пропуску Брэст/Цярэспаль, грузавыя аўтамабілі — Казловічы/Кукурыкі, таварныя цягнікі — Гродна / Кузніца Беластоцкая, Свіслач/Семянуўка і Брэст/Цярэспаль. Пасажырскія цягнікі не ходзяць больш за пяць гадоў: спачатку прычынай быў каранавірус COVID-2019, цяпер — палітычнае рашэнне Варшавы не аднаўляць рух у сувязі з міграцыйным крызісам.
Напярэдадні закрыцця мяжы значна выраслі чэргі аўтатранспарту на выезд у Польшчу, сведчаць аператыўныя звесткі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. З 18 гадзін 9 верасня да 20 гадзін 10 верасня чарга легкавых аўтамабіляў павялічылася на 43% (з 1.030 да 1.470), аўтобусаў — у 35 разоў (з 2 да 70), грузавікоў — у 2 разы (з 230 да 460).


- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе знізіўся на 2,1%, з пачатку 2025 года — на 16,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на мяжы Беларусі і ЕС у лістападзе быў адным з самых нізкіх у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП зніжаецца другі квартал запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЛюдзі з інваліднасцю складаюць 6% насельніцтва Беларусі — Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 снежня 2025 года — 30 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

