Мінск 23:12

Колькасць аўтобусаў на выезд з Беларусі ў Польшчу вырасла за 10 гадзін у 10 разоў

Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

10 верасня, Позірк. За апошнія 10 гадзін колькасць аўтобусаў на выезд з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску Брэст вырасла ў 10 разоў, сведчаць аператыўныя даныя Дзяржпагранкамітэта.

У 8 гадзін 10 верасня іх было 5, у 18 гадзін — 51.

Колькасць легкавых аўтамабіляў узрасла за гэты час з 1.300 да 1.445 (на 11%).

Суткамі раней на выезд стаяла 1.030 аўтамабіляў і 2 аўтобусы. Такім чынам, чарга легкавых машын павялічылася на 40%, аўтобусаў — у 26 разоў.

У пункце пропуску Казловічы чарга грузавых аўтамабіляў за апошнія 10 гадзін вырасла з 310 да 420, або на 35%. Суткамі раней было 230 фур, або ў 1,8 раза менш.

Чэргі растуць на фоне рашэння Польшчы закрыць мяжу з паўночы 12 верасня ў сувязі з беларуска-расійскімі вайсковымі манеўрамі “Захад-2025“ (12-16 верасня).

Гл. па тэме матэрыял палітычнага аналітыка “Позірку” Аляксандра Класкоўскага:

Граница на замке. Польша наносит удар под дых Лукашенко, но и обычным белорусам светит ад (на рускай мове)

Матэрыял з абагульненай інфармацыяй пра сітуацыю на раніцу 10 верасня:

Скасаванне рэйсаў, пошук шляхоў “эвакуацыі”. Што адбываецца пасля рашэння Польшчы закрыць мяжу з Беларуссю (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: