“Мінсктранс” адмяніў дзясяткі аўтобусных рэйсаў праз закрыццё польскай мяжы

10 верасня, Позірк. Аб адмене дзясяткаў аўтобусных рэйсаў у сувязі “з часовым закрыццём” Польшчай мяжы з Беларуссю паведаміла 10 верасня прадпрыемства “Мінсктранс”.
Перавозчык зыходзіць з таго, што мяжа будзе закрытая “арыенціровачна” з 12 па 16 верасня.
Гаворка аб штодзённых рэйсах Мінск — Варшава, якія ідуць у 00:10, 6:30 (з 12 па 16 верасня), 13:30 (з 11 па 16 верасня), 19:00 і 21:30 (з 11 па 15 верасня); а таксама рэйсах з Варшавы ў Мінск, якія ідуць у 7:00, 12:00, 16:30 (з 12 па 17 верасня), у 21:00 і 23:00 (з 11 па 16 верасня).
Акрамя таго, адмененыя рэйсы Мінск — Мюнхен 10 і 12 верасня (12:00) і Мюнхен — Мінск 12-га і 14-га (13:00).
“Пасажырам будзе забяспечанае вяртанне кошту квіткоў за нявыкананыя рэйсы”, — паведамілі ў “Мінсктрансе”.
Прадпрыемства арганізавала дадатковы рэйс па маршруце Мінск — Варшава ў 12:00 10 верасня, а таксама рэйсы з Варшавы ў Мінск 11 верасня ў 16:00 і 17:00.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў напярэдадні, што ў ноч на пятніцу, 12 верасня, Варшава закрые мяжу з Беларуссю, у тым ліку чыгуначныя пераходы. Рашэнне звязанае з запланаванымі беларуска-расійскімі стратэгічнымі вучэннямі “Захад-2025”.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі заявіў на прэс-канферэнцыі 9 верасня, што Варшава закрывае мяжу з Беларуссю не на перыяд вучэнняў “Захад-2025”, а “ў сувязі з іх правядзеннем”. “[Памежныя пераходы] будуць адкрытыя толькі тады, калі мы будзем на 100% упэўненыя, што сітуацыя не ўяўляе пагрозы для Польшчы і польскіх грамадзян”, — падкрэсліў кіраўнік ведамства.
Гл. таксама:
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі за годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені ў ЕАЭС цэны на сельгаспрадукцыю выраслі толькі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская дапусціла стварэнне часовага лагера ў выпадку масавай дэпартацыі палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+