Выезду з Беларусі ў Польшчу чакаюць 1.300 легкавых аўтамабіляў, чарга стабілізавалася

Фота: granica.gov.pl
10 верасня, Позірк. У 8 гадзін 10 верасня выезду з Беларусі ў Польшчу чакала 1.300 легкавых аўтамабіляў, 5 аўтобусаў (у пункце пропуску Брэст) і 310 грузавікоў (Казловічы).
Пасля пастановы Польшчы закрыць мяжу з Беларуссю як мінімум на перыяд беларуска-расійскіх вайсковых манеўраў “Захад-2025“ (12-16 верасня) увечары 9 верасня чэргі ў пунктах пропуску Брэст і Казловічы пачалі расці, да раніцы 10 верасня стабілізаваліся.
На памежным пераходзе Брэст (з польскага боку Цярэспаль) чарга легкавых аўтамабіляў павялічылася на 30% — з 1.030 у 18 гадзін да 1.340 да 4 гадзін раніцы. Колькасць аўтобусаў апоўначы і ў 2 гадзіны дасягала 12, напярэдадні ў 14 і 16 гадзін чаргі не было.
У Казловічах (Кукурыкі) чарга грузавых аўтамабіляў вырасла ў 2,1 раза — з 205 у 16 гадзін да 430 у 0 і 2 гадзіны. Да 8 гадзін яна скарацілася на 28% — да 310, але перавышае вячэрнюю ў 1,5 раза.
Гл. таксама па тэме:
Граница на замке. Польша наносит удар под дых Лукашенко, но и обычным белорусам светит ад (на рускай мове)


- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа гэтым тыдні Ціханоўская здзейсніць візіты ў Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і БельгіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

