МЗС “рашуча асудзіла” высылку беларускага дыпламата з Чэхіі

9 верасня, Позірк. Міністэрства замежных спраў “рашуча асуджае” прызнанне персонай нон грата супрацоўніка пасольства Беларусі ў Чэхіі, пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 9 верасня заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Гэты крок, паводле сцвярджэння МЗС, з’яўляецца “неабгрунтаваным і палітычна матываваным”, ён “не спрыяе развіццю канструктыўнага ўзаемадзеяння і нармалізацыі двухбаковых стасункаў”.
Заяўляецца, што Мінск пакідае за сабой права “прыняць меры ў адказ у адпаведнасці з прынцыпам узаемнасці і абароны нацыянальных інтарэсаў”.
МЗС заклікала чэшскі бок “устрымлівацца ад далейшых недружалюбных дзеянняў”.
Аб раскрыцці шпіёнскай сеткі Мінска ў выніку сумеснай працы са спецслужбамі Венгрыі і Румыніі Служба бяспекі і інфармацыі (контрвыведка) Чэхіі паведаміла 8 верасня.
У той жа дзень МЗС краіны інфармавала, што беларускага дыпламата, які працаваў на спецслужбы, прызналі персонай нон грата. “Мы не пацерпім злоўжыванні дыпламатычным прыкрыццём у мэтах шпіянажу”, — падкрэслілі ў ведамстве.
У дыпламата ёсць 72 гадзіны, каб пакінуць Чэхію, паведаміла расійская служба Чэшскага радыё.
Беларуская рэдакцыя “Радыё Свабода”, якая працуе ў Празе, аналізуючы дыпламатычны даведнік МЗС Чэхіі, у якім пералічваюцца акрэдытаваныя ў краіне замежныя дыпламаты, выказала здагадку, што персонай нон грата прызнаны Мікалай Дукшта.
З дакумента вынікае, што апроч Дукшты, які адказвае ў амбасадзе за адміністрацыйныя пытанні, акрэдытацыю атрымала аташэ (ніжэйшы дыпламатычны ранг) Стэфанія Змітраковіч. На яе ў дыпмісіі ўскладзеныя консульскія і палітычныя абавязкі, пры адсутнасці амбасадара і іншых старшых дыпламатаў (акрамя дарадцы па адміністрацыйных пытаннях) Змітраковіч з’яўляецца часовай паверанай у справах Беларусі ў Чэхіі.
Паводле даных “Позірку”, так званыя дарадцы па адміністрацыйных пытаннях, як правіла, з’яўляюцца супрацоўнікамі беларускіх спецслужбаў, якія атрымалі дыпламатычны пашпарт, і наўпрост падпарадкоўваюцца Камітэту дзяржаўнай бяспекі.

- Грамадства
- ГрамадстваНамеснік міністра энергетыкі назваў штатнымі штодзённыя адключэнні электрычнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


