У Дзень беларускай вайсковай славы Рада БНР узнагародзіла медалямі добраахвотнікаў ва Украіне

8 верасня, Позірк. У Дзень беларускай вайсковай славы, які дэмакратычная супольнасць адзначае ў гадавіну бітвы пад Оршай, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла медалямі за баявыя заслугі некалькі дзясяткаў добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе Узброеных сіл Украіны.
“У 1514 годзе нашыя продкі перамаглі нашмат большае маскоўскае войска, — гаворыцца ў звароце старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. — Сёння мужнасць выяўляеце вы, змагаючыся супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне. Менавіта ў гэтай бітве вырашаецца і лёс Беларусі, і будучыня ўсяго еўрапейскага кантынэнту”.
Адзначаецца, што за асабістую адвагу ўзнагароджаныя ваяры беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага і падраздзялення “1514” — агулам 75 чалавек. Дванаццаць з іх адзначаныя афіцэрскімі (залатымі) медалямі. Дзевяць ваяроў узнагароджаныя пасмяротна.
Бітва пад Оршай пяцісотгадовай даўніны, калі продкі “абаранілі свае землі ад захопнікаў — Маскоўскай дзяржавы”, была адным з “ключавых момантаў у гісторыі беларусаў”, заявіла 8 верасня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Палітык звярнула ўвагу на паўтарэнне гісторыі: “Нават праз стагоддзі мы вымушаныя зноў праходзіць праз падобныя канфлікты, адстойваць землі суседзяў і свой суверэнітэт”.
Паводле пераканання Ціханоўскай, як і 500 гадоў таму, перамога будзе за тымі, хто “шануе свабоду і праўду, хто здольны аб’ядноўвацца перад тварам ворага і дапамагаць адзін аднаму”.
“Вось ужо тры з паловай гады цягнецца поўнамаштабнае ўварванне [Расіі] ва Украіну. Увесь гэты час беларусы з палка Каліноўскага і іншых адзінак у шэрагах УСУ мужна змагаюцца за ўкраінскія землі, нягледзячы на небяспеку і страты”, — падкрэсліла яна.
Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года — бітва падчас Маскоўска-літоўскай вайны (1512–1522 гг.) паміж войскамі ВКЛ і Вялікага княства Маскоўскага, у якой першыя перамаглі, нягледзячы на значную перавагу ворага ў колькасці.
Традыцыйна гэты дзень адзначаецца дэмсіламі як Дзень беларускай вайсковай славы.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАд пачатку верасня на аб'ектах АПК агнём знішчаны камбайн і каля 290 т сена і саломыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаРост рэальных заробкаў запавольваецца чацвёрты месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+