Віншаванне Лукашэнкі з Днем беларускага пісьменства размешчанае толькі на рускамоўнай версіі яго сайта

7 верасня, Позірк. Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём беларускага пісьменства, якое адзначаецца 7 верасня ў Лідзе, размешчанае толькі на рускамоўнай версіі яго сайта.
Апошняя навіна на беларускамоўнай версіі з’явілася 5 верасня, пра што сведчыць зроблены “Позіркам” скрыншот.
Само віншаванне цытуецца на беларускай мове, але загаловак і тлумачальны сказ перад віншаваннем напісаныя па-руску.
У пасланні Лукашэнка называе Дзень беларускага пісьменства “знакавай падзеяй”, якая “зноў і зноў звяртае кожнага з нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў, спрадвечных чалавечых каштоўнасцей, якія ў тым ліку праз кнігу выхоўваюцца з маленства: добразычлівасць і імкненне да ведаў, павага да чалавека і яго працы, сумленнасць і любоў да Бацькаўшчыны”.
Лукашэнка звяртаецца да пісьменнікаў, чые “адказнае і пераканаўчае слова”, “цвёрдая патрыятычная пазіцыя”, як ён спадзяецца, “і надалей будуць спрыяць умацаванню адзінства беларускага народа і развіццю роднай краіны”.
Пад патрыятызмам Лукашэнка, не хаваючы, разумее лаяльнасць і адданасць яму і яго рэжыму.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства