За апошні тыдзень колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў ЕС скарацілася амаль у два разы

7 верасня, Позірк. У 1,9 раза (з 3.775 да 2.020) скарацілася за апошні тыдзень колькасць легкавых аўтамабіляў, якія чакаюць выезду з Беларусі ў Еўрасаюз, вынікае з праведзенага “Позіркам” параўнальнага аналізу звестак Дзяржпагранкамітэта.
На 12 гадзін 7 верасня ў пункце пропуску Брэст на беларуска-польскай мяжы (на сумежным баку Цярэспаль) знаходзілася 2.010 аўтамабіляў, на памежным пераходзе Каменны Лог — Мядзінінкай на беларуска-літоўскай мяжы — 10. У пункта пропуску Беняконі — Шальчынінкай (беларуска-літоўская мяжа) і Грыгароўшчына — Патэрніекі (беларуска-латвійская) чэргаў не было.
На 12 гадзін 31 жніўня ў пункце пропуску Брэст было зафіксавана 3.535 аўтамабіляў, Каменны Лог — 130, Беняконі — 110, Грыгароўшчына — ніводнага.
Чарга аўтобусаў тыдзень таму і цяпер захоўвалася толькі на беларуска-польскай мяжы. За гэты час яна паменшылася ў 5,5 раза (з 60 да 11).
Пункт пропуску Брэст на мяжы з Польшчай застаецца найбольш загружаным маршрутам для легкавога транспарту. Больш за ўсё аўтамабіляў — 4.770 — сабралася тут у 2 гадзіны ночы 20 жніўня, рэкордная чарга аўтобусаў была зафіксаваная ў 12 гадзін 19 жніўня — 157.
Раней Дзяржпагранкамітэт заяўляў, што “закладнікамі сітуацыі, якая стала вынікам дзеянняў польскіх службаў, сталі звычайныя турысты, сярод якіх шмат грамадзян з краін Еўрасаюза”.
Польскія памежнікі тлумачылі павольнае праходжанне мяжы неабходнасцю больш дбайнай праверкі.
Брэст — адзіны даступны для падарожнікаў аўтамабільны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла другі аўтамабільны пункт — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
19 верасня 2023 года праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


