Мінск 14:46

Беларускі турыст, які знік у гарах Кабардзіна-Балкарыі, знойдзены мёртвым

Аблёт мясцовасці на верталёце напярэдадні
Відэазапіс: прэс-служба МНС РФ / стоп-кадр: "Позірк"

7 верасня, Позірк. Зніклы ў гарах Эльбрускага раёна Кабардзіна-Балкарыі беларускі турыст раніцай 7 верасня знойдзены мёртвым, паведаміла МНС гэтага расійскага рэгіёна.

Труп знаходзіўся ў раёне вадаспаду Церскол на вышыні 2.800 метраў. Цела эвакуіравана і перададзена следча-аператыўнай групе. У пошуках удзельнічала 19 супрацоўнікаў Эльбрускага высакагорнага пошукава-ратавальнага атрада МНС і цэнтра “Лідар” гэтага ведамства.

Турыст, які не зарэгістраваўся перад уздымам, перастаў выходзіць на сувязь 3 верасня.

Паводле інфармацыі МНС, 26-гадовы мужчына планаваў падняцца на гару Церскалак (3.800 м). З заявай пра страту сувязі з ім у МНС звярнуліся сваякі.

Падзяліцца: