Менш за ўсё замоў у беларускай кнігарні “Кнігаўка”, што працуе за мяжой, улетку 2025 года было з Беларусі

6 верасня, Позірк. Менш за ўсё замоў у беларускай кнігарні “Кнігаўка” фактычна выгнанага з краіны выдавецтва “Янушкевіч” улетку 2025 года было з Беларусі — 0,9% агульнай колькасці.
На старонцы выдавецтва ў “Фэйсбуку” адзначана, што пераважная колькасць замоў была з дастаўкай у Польшчу — 73%. Далей ідуць Германія (8,7%), Літва (4,2%), ЗША (3%), Нідэрланды (1,3%), Чэхія (1,2%), Партугалія (1%) ды інш.
“Хто бліжэй, той і купляе. Гэты рынкавы закон дзейнічае ў нашым выпадку бясхібна, — канстатавала каманда. — Беларусь прайграе з-за высокіх коштаў дастаўкі, цэнзурнага фільтра на мяжы, інфармацыйнай адмежаванасці насельніцтва. І з гэтым трэба нешта рабіць”.
Згодна з апублікаванымі данымі, больш за ўсё кніг набылі праз сайт knihauka.com — 46%, крыху менш у варшаўскай краме — 38%. Продажы праз інтэрнэт-платформу Amazon склалі 8%, Allegro — 5%, Empik — 2%.
“Доля маркетплэйсаў змяншаецца разам з развіццём нашай уласнай платформы, — адзначыла выдавецтва. — Эфект стацыянарнай кнігарні ў Варшаве таксама відавочны — пакупнікам даспадобы прыйсці ў кнігарню і выбраць кнігі на месцы. Аднак для гэтага кнігі павінны быць даступныя на адлегласці “выцягнутай рукі”. Да нас заходзіць вельмі шмат гасцей варшаўскай сталіцы, асабліва з Беларусі. З экзотыкі — Новая Зеландыя, Канада, Бразілія”.
“Кнігарня патрабуе выдаткаў, але яно таго варта пры правільнай пастаноўцы справы. Варункі пастаянна змяняюцца, вельмі важна сачыць за кан’юнктурай, перадусім за асартыментам і аўдыторыяй”, — адзначыла каманда.
22 сакавіка 2022 года арэндадаўца запатрабаваў ад выдавецтва “Янушкевіч” вызваліць офіс у Мінску. 16 траўня таго ж года, у дзень адкрыцця, адбыўся вобшук у “Кнігаўцы” — сталічнай краме выдавецтва. Янушкевіча і супрацоўніцу крамы — літаратуразнаўцу і блогера Насту Карнацкую — затрымалі і некалькі разоў запар арыштоўвалі (агулам на 28 і 23 дні адпаведна). Янушкевіч пасля гэтага пакінуў краіну і аднавіў працу ў Польшчы.
У студзені 2023 года выдавецтва “Янушкевіч” у судовым парадку было пазбаўленае ліцэнзіі ў Беларусі.
18 кастрычніка 2024 года выдавецтва паведаміла, што у Беларусі сайт яго крамы заблакаваны.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка