Сярод палітвязняў у Беларусі 32 замежнікі — “Вясна”

5 верасня, Позірк. У месцах несвабоды на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваюцца 32 замежныя грамадзяніны, прызнаныя палітвязнямі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Усяго з 2020 года палітычны праслед у Беларусі зазналі 88 замежнікаў, у тым ліку 22 жанчыны, чатыры чалавекі пенсійнага ўзросту, пяць — з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем, адзначаюць праваабаронцы.
44 іншаземцы маюць статус “былога палітвязня”, праз памілаванне вызвалена 11 замежных грамадзян.
Часцей за ўсё замежнікаў пераследуюць паводле арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і 358 (шпіянаж) Крымінальнага кодэкса.
Праваабаронцы звяртаюць увагу на смерць у зняволенні грамадзяніна РФ, 22-гадовага палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра, прыгаворанага да 12 гадоў пазбаўлення волі ў тым ліку за “шпіянаж”.
Паводле даных “Вясны”, 19 чалавек з замежным грамадзянствам пераследаваліся ў сувязі з вайной ва Украіне, 22 — з пратэстамі ў Беларусі.
За кратамі паводле палітычных матываў знаходзіцца 13 украінцаў, восем расіян, трое палякаў, два грамадзяніны Літвы, столькі ж — Латвіі, таксама людзі з грамадзянствам Японіі, Арменіі, Вялікабрытаніі, адзначаецца ў публікацыі праваабарончага цэнтра.
5 верасня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек, у тым ліку грамадзянку Вялікабрытаніі Юлію Фенер. 52-гадовая жанчына (у яе таксама ёсць беларускае грамадзянства) асуджаная на сем гадоў зняволення.
4 верасня дзяржТБ паведаміла пра затрыманне паводле абвінавачання ў “шпіянажы” грамадзяніна Польшчы, манаха-кармеліта з Кракава Гжэгажа Гавела.
Цяпер у Беларусі 1.197 палітвязняў.
Палітычныя рэпрэсіі ў краіне працягваюцца з 2020 года.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,75 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка