Ціханоўская прапанавала Аўстрыі адкрыць у Вене офіс дэмсіл, прызначыць спецпасланніка па Беларусі

5 верасня, Позірк. Сітуацыя ў Беларусі, рэгіянальная бяспека, падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці сталі асноўнымі тэмамі перамоваў Святланы Ціханоўскай і міністра замежных спраў Аўстрыі Беатэ Майнль-Райзінгер 4 верасня ў Вене. Пра гэта паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, Ціханоўская падкрэсліла, што вызваленне палітвязняў — прыярытэт для дэмакратычных сіл, гэтаксама як і дакументацыя злачынстваў рэжыму. Аўстрыя ўжо выдатакавала больш за 105 тыс. еўра на працу беларускіх праваабаронцаў праз Міжнародную платформу прыцягвання да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus). Ціханоўская заклікала Аўстрыю падтрымаць ініцыятыву Літвы ў Міжнародным крымінальным судзе па расследаванні злачынстваў беларускага рэжыму.
Дэмлідар прапанавала Аўстрыі далучыцца да міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў. Яна адзначыла, што гэтая дапамога будзе асабліва важнай у выпадку масавага вызвалення палітвязняў.
Яшчэ адна прапанова — адкрыць у Вене офіс дэмакратычнай Беларусі, каб “умацаваць двухбаковыя стасункі і каардынаваць міжнародныя дыпламатычныя намаганні”. Такія офісы ўжо працуюць у Празе, Таліне і Бруселі. Таксама абмяркоўвалася магчымасць прызначэння спецпасланніка па Беларусі і далейшае супрацоўніцтва ў межах АБСЕ і Савета Еўропы.
Майнль-Райзінгер па выніках размовы з Ціханоўскай напісала ў сацсетцы “Х” (былы “Твітар”), што, нягледзячы на нядаўняе вызваленне яе мужа Сяргея Ціханоўскага і іншых вязняў, у Беларусі застаецца яшчэ больш за 1.100 палітзняволеных. “Мы працягваем рашуча выступаць за іх вызваленне”, — падкрэсліла міністр.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)


- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

