Спартсмены Беларусі і РФ пакуль не дапушчаныя да ўдзелу ў зімовай Паралімпіядзе — кіраўнік расійскага Паралімпійскага камітэта

4 верасня, Позірк. Беларускія і расійскія спартсмены пакуль не атрымалі дазвол удзельнічаць у зімовых Паралімпійскіх гульнях 2026 года, паведаміў агенцтву Sputnik прэзідэнт Паралімпійскага камітэта РФ Павел Ражкоў.
Паводле яго слоў, рашэнне аб допуску будзе прымаць Міжнародная асацыяцыя па зімовых відах спорту, аднак цяпер арганізацыя “не ідзе на кантакт”.
Гаворачы аб прагнозах, Ражкоў адзначыў, што “пакуль вельмі ўсё складана, у адрозненне ад сітуацыі, якая была перад Паралімпійскімі гульнямі ў Парыжы”.
“Тады Міжнародны паралімпійскі камітэт з намі ўвесь час кантактаваў. Хоць з аргкамітэтам гульняў у Італіі ў нас пастаянна ідуць кантакты і ўзаемадзеянні. Яны дасведчаныя і разумеюць, што рашэнне можа быць прынята ў апошні момант, і ім трэба будзе тады аператыўна вырашаць пытанні аб сустрэчы, размяшчэнні, арганізацыі медыцынскага забеспячэння і гэтак далей”, — сказаў функцыянер.
“Надзея ўсё яшчэ ёсць”, — дадаў ён.
Зімовыя Паралімпійскія гульні пройдуць у Мілане і Карціна-д’Ампеца (Італія) з 6 па 15 сакавіка 2026 года.
На зімовай Паралімпіядзе 2022 года (прайшла ў Пекіне 4–13 сакавіка) Беларусь і Расія не выступалі з-за развязанай Масквой пры падтрымцы Мінска вайны ва Украіне.
У летніх Паралімпійскіх гульнях, якія прайшлі ў Парыжы з 28 жніўня па 8 верасня 2024 года, удзельнічала ў нейтральным статусе восем беларускіх спартсменаў. Пяць залатых узнагарод выйграў Ігар Бокі, адну — Ягор Шчалканаў, сярэбраны медалі выйграў Дзмітрый Салей. Усе яны прадстаўлялі плаванне.
29 жніўня стала вядома пра затрыманне па крымінальнай справе шматгадовага старшыні Паралімпійскага камітэта Беларусі, кіраўніка Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) Алега Шэпеля.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі павялічваецца колькасць дзяцей з праблемамі зрокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў ступень зносу асноўных сродкаў павялічылася на 1,6 працэнтнага пункта (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМінулым днём Літва зафіксавала рэкордную за апошнія гады колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка