У жніўні продажы новых легкавых аўтамабіляў знізіліся ў Беларусі на 2,7%

4 верасня, Позірк. У жніўні 2025 года дылерскія цэнтры рэалізавалі на беларускім рынку 4.226 новых легкавых аўтамабіляў — на 2,7% менш, чым у ліпені, паведаміў кіраўнік праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Сяргей Варывода.
Разам з тым, паводле яго слоў, за восем месяцаў у гадавым вымярэнні прададзена на 16,9% аўтамабіляў больш, чым годам раней.
“Такая рознанакіраваная дынаміка ў залежнасці ад перыядаў параўнання сведчыць аб змене трэнду ў развіцці рынку дылерскіх продажаў гэтым летам, — адзначыў Варывода. — З высокай доляй верагоднасці на фінішы года мы ўбачым адмоўную дынаміку пры параўнанні памесячных продажаў і запаволенне росту рынку продажаў нарастаючым вынікам з пачатку года. Пры гэтым гадавыя продажу дылераў БАА могуць аказацца на ўзроўні паказчыкаў папярэдняга года”.
“Доля легкавых аўтамабіляў айчыннай вытворчасці” вырасла на 5,5% да жніўня 2024-га і склала 54,4% агульнага рынку, сказаў кіраўнік БАА. Пры гэтым “продажы легкавых аўтамабіляў кітайскіх марак, якія ўвозяцца, у тым ліку вырабляюцца, з/у Расійскай Федэрацыі, абваліліся ў пяць разоў і склалі ў мінулым месяцы толькі каля 1% агульнага рынку”.
Рэалізацыя імпартуемых з-за межаў Еўразійскага эканамічнага саюза легкавых аўтамабіляў, у асноўным кітайскіх марак, “павялічылі за год сваю долю з 15,6% да 23%”, падкрэсліў эксперт.
“Нацыянальныя маркі легкавых аўтамабіляў, якія ўвозяцца з РФ, страцілі за год 8%, знізіўшы сваю долю да 21% дылерскіх продажаў”, — дадаў Варывода.
На жнівеньскую рэалізацыю, на яго думку, паўплывалі новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору на імпартуемыя легкавыя аўтамабілі. Гэтыя стаўкі ўведзеныя з 10 лютага 2025-га.
“Нехарактэрная рэакцыя рынку на змяненне ставак утылізацыйнага збору збольшага звязаная з нівелюючым эфектам умацавання курсу беларускага рубля да кітайскага юаня амаль на 17% з пачатку года. Пры гэтым да расійскага рубля Беларускі рубель аслабеў на 10% за той жа перыяд, што істотна адбілася на сабекошце імпартуемых аўтамабіляў. Адрозненне ўмоў імпарту легкавых аўтамабіляў, у тым ліку ставак утылізацыйнага збору, у залежнасці ад тыпу сілавога агрэгата прыводзіць да апераджальнага росту ўвозу і продажаў “зялёных аўтамабіляў”, доля рынку якіх вырасла з 8,1% у жніўні 2024 года да 21,5% у адпаведным перыядзе бягучага года”, — падкрэсліў кіраўнік БАА.
Ён адзначыў, што ў продажах дылераў зніжаецца доля легкавых аўтамабіляў, аснашчаных гібрыднай сілавой устаноўкай, а таксама рухавікамі ўнутранага згарання.
Рынак дылерскіх продажаў гібрыдных аўтамабіляў паводле ацэнак экспертаў УП “БАА-Кансалт” цяпер “губляе свае пазіцыі, саступаючы месца рынку “неарганізаванага ўвоза” фізічнымі асобамі”.
У 2024 годзе ў Беларусі ўдзельнікі асацыяцыі рэалізавалі 49.626 новых легкавых аўтамабіляў — у 2,3 раза больш, чым у 2023-м (21.761).
Як заявіў дырэктар УП “БАА-Кансалт” Дзмітрый Ярота 15 красавіка 2025 года, у 2019-м было прададзена 60.216 аўтамабіляў, у 2020-м — 46.098, 2021-м — 41.217, 2022-м — 14.843.
У мінулым годзе на рынку было прадстаўлена 100 мадэляў легкавых аўтамабіляў, што на 28,2% больш, чым у 2023-м. Зрэшты, адзначыў Ярота, “да 2022 года яшчэ далёка”: тады на рынку было 142 мадэлі.
За мінулы год члены БАА рэалізавалі 3.641 электрамабіль і паслядоўны гібрыд (+752%), легкавых: класаў В і С — 18.490 (+150%) і 900 (+488%) адпаведна; D і E — 338 (+10,1%) і 129 (-16,7%); SUV B і SUV E — 8.909 (+81,7%) і 2.634 (+311%); off-road — 1.705 (+102%).
У 2024 годзе колькасць легкавых аўтамабіляў у жыхароў Беларусі вырасла на 2,1% (з 3.023.002 да 3.085.116), легкавых электрамабіляў — у 3,2 раза (з 6.413 да 20.745), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У Брэсцкай вобласці колькасць легкавых аўтамабіляў у 2024 годзе вырасла на 2,8% (з 462.025 да 474.920), электрамабіляў — у 3,6 раза (з 503 да 1.791); Віцебскай — на 2% (з 337.625 да 344.410) і ў 3,5 раза (з 303 да 1.062) адпаведна; Гомельскай — на 2,3% (з 393.058 да 402.223) і ў 3,4 раза (з 408 да 1.404); Гродзенскай — на 1,8% (з 385.742 да 392.780) і ў 2,8 раза (з 488 да 1.373); Мінскай — на 2,6% (з 509.185 да 522.407) і ў 3,1 раза (з 1.488 да 4.558); Магілёўскай — на 2,3% (з 315.504 да 322.776) і ў 3,7 раза (з 260 да 973); Мінску – на 0,9% (з 619.863 да 625.600) і ў 3,2 раза (з 2.963 да 9.584).
Паводле звестак Белстата, забяспечанасць легкавымі аўтамабілямі на тысячу чалавек насельніцтва вырасла на 2,7% (з 330 па выніках 2023 года да 339 па выніках 2024-га).
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі павялічваецца колькасць дзяцей з праблемамі зрокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў ступень зносу асноўных сродкаў павялічылася на 1,6 працэнтнага пункта (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМінулым днём Літва зафіксавала рэкордную за апошнія гады колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+