Мінск 12:21

Мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў

Ілюстрацыя: "Позірк"

4 верасня, Позірк. Другі восеньскі дзень запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды цяпла. 3 верасня абнавілася пяць лакальных максімумаў, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

У прыватнасці, у Ваўкавыску і Навагрудку перапісаныя рэкорды 64-гадовай даўніны — адпаведна 29,5 супраць 28,6 і 28,8 супраць 27,4 градуса.

Цяплей за ўсё было ў Драгічыне — 31,2 градуса. Абсалютны максімум дня выстаяў (32,2 градуса ў 1961 годзе ў Гродне).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“ (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: