У Смаленскай вобласці РФ спалілі ўвезеныя з Беларусі эквадорскія ружы

3 верасня, Позірк. 500 свежазрэзаных руж, вырашчаных у Эквадоры, якія на мінулым тыдні былі ўвезеныя з Беларусі ў Смаленскую вобласць РФ, знішчана “шляхам спальвання”, паведаміла 3 верасня расійская Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Прычынаю паслужыла тое, што фітасанітарныя інспектары выявілі ў прадукцыі від каранціннага шкодніка — заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis; насякомае з сямейства трыпсаў — шкоднік культурных раслін, пераносчык вірусных захворванняў раслін).
Паведамляецца, што кветкі прызначаліся атрымальнікам у Маскоўскай вобласці.
Ад пачатку года адмыслоўцы Рассельгаснагляду выявілі ў Смаленскай вобласці 22 выпадкі ўвозу з-за мяжы заражанай каранціннымі арганізмамі кветкавай прадукцыі (зрэзы руж, хрызантэмы, гваздзікі) — агулам больш за 6,5 тыс. адзінак. Ва ўсіх выпадках кветкі не дазволілі завезці ў Расію.
Імаверна, гаворка ідзе пра ўвоз кветак з Беларусі, бо з іншымі дзяржавамі гэты расійскі рэгіён не мяжуе.

- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


