У Пінску з акна выпала 6-гадовая дзяўчынка
2 верасня, Позірк. Увечары 1 верасня ў Пінску (Брэсцкая вобласць) 6-гадовае дзіця выпала з акна кватэры на другім паверсе, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле звестак ведамства, дзяўчынка засталася без нагляду дарослых, пакуль маці карміла яе 4-месячную сястру ў суседнім пакоі. “Калі жанчына вярнулася, то ўбачыла адкрытае акно, а ўнізе сваё дзіця, якое ляжала на зямлі”, — адзначае СК.
Маці адразу выклікала хуткую, цяпер дзіця знаходзіцца ў бальніцы, яго жыццю нічога не пагражае.
Следчы камітэт звяртае ўвагу, што на акне, з якога выпала дзіця, была ўсталяваная маскітная сетка.
“Усе абставіны здарэння будуць устаноўленыя Пінскім міжраённым аддзелам СК падчас праверкі. Асаблівая ўвага будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія спрыялі траўміраванню дзіцяці”, — гаворыцца ў паведамленні.
30 жніўня паведамлялася аб гібелі дзіцяці, якое выпала з акна пятага паверха шматпавярховага дома ў Хоцімску (Магілёўская вобласць).
Аб падзенні дзевяцігадовага хлопчыка з акна трэцяга паверха ў Гомелі паведамляў СК 22 жніўня. Дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі. Развіццё сітуацыі невядома.
Раней ведамства распаўсюдзіла інфармацыю аб гібелі 9 жніўня ў Мінску малалетняга дзіцяці, якое выпала з акна шматпавярховага дома.
28 ліпеня паведамлялася аб падзенні з акна ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) шасцігадовага дзіцяці. “Маляня выжыла, але атрымала цяжкія траўмы”, — адзначаў Следчы камітэт.
16 ліпеня СК паведаміў аб трэцім выпадку падзення дзяцей з вокнаў за шэсць дзён. Інцыдэнты адбыліся ў Мінску, Магілёве і Магілёўскай вобласці, дзеці атрымалі розныя траўмы.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на межах краін ЕС з Беларуссю ў жніўні наблізілася да травеньскага рэкорду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства