Пенсіянерка з Мінска загінула, перабягаючы чыгунку ў Пухавіцкім раёне

Фота: УУС Мінаблвыканкама
1 верасня, Позірк. Пра гібель на чыгуначных пуцях 75-гадовай мінчанкі паведаміла 1 верасня УУС Мінскага аблвыканкама.
Гэта адбылося 31 жніўня ў 20: 50 на прыпыначным пункце Весялоўскі Пухавіцкага раёна.
Адзначаецца, што жанчына ўпала перад прыбываючым цягніком,“перабягаючы па пешаходным насціле чыгуначныя шляхі з каляскай у руках”. Машыніст цягніка Мінск — Асіповічы ужыў экстраннае тармажэнне, аднак “наезду пазбегнуць не ўдалося”.
“Да прыбыцця брыгады хуткай медыцынскай дапамогі яна ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паблізу згаданага прыпыначнага пункта знаходзіцца шмат садаводчых таварыстваў.
Стужка навін
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
