Фінансавую дапамогу да 1 верасня атрымалі 167 дзяцей палітвязняў, BySol працягвае збор сродкаў

Крыніца: bysol.org
1 верасня, Позірк. 167 дзяцей са 105 сем’яў беларускіх палітвязняў атрымалі фінансавую дапамогу да пачатку навучальнага года, паведамляе фонд салідарнасці BySol.
Пры гэтым заяўкі на атрыманне такой дапамогі паступілі ў фонд на 250 дзяцей з 156 сем’яў.
Збор сродкаў для дзяцей палітвязняў працягваецца, BySol заклікаў усіх ахвотных далучыцца да дабрачыннай ініцыятывы.
У аб’яве аб зборы на сайце фонду адзначаецца, што сума дапамогі на кожнае дзіця складае 100 еўра.
Зараз сабрана 17.869 еўра з неабходных 25.000.
BySol “збірае сродкі, каб дапамагчы дзецям пайсці ў дзіцячы садок ці школу з тым, што трэба: адзеннем, абуткам, канцылярыяй, заплечнікамі”. “Гэта простыя рэчы, без якіх складана адчуваць сябе нароўні з іншымі”, — адзначае арганізацыя.
На летнія канікулы дзецям палітвязняў сабраныя неабходныя 25 тыс. еўра
1 чэрвеня, Позірк. У рамках арганізаванага фондам салідарнасці BySol дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязняў сабрана 25.327 еўра. Гэта больш заяўленай сумы, якая складае 25.260 тыс. еўра. Збор працягваецца. Раней паведамлялася, што сродкі будуць накіраваныя на дапамогу ў арганізацыі летняга …
Стужка навін
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
