Кіраўнік МУС Польшчы: Наіўна меркаваць, што міграцыйны крызіс можна ўрэгуляваць з Мінскам, Беларусь — сатэліт РФ
1 верасня, Позірк. Урэгуляванне міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы не ўяўляецца магчымым у двухбаковым фармаце, паколькі Беларусь — “сатэліт Расіі, праводзіць палітыку [Уладзіміра] Пуціна”, заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі краіны Марцін Кервінскі ў эфіры Radio Zet 1 верасня.
“Сёння меркаваць, што ў якой-небудзь двухбаковай размове паміж намі і Беларуссю ўдасца гэту справу ўрэгуляваць, было б дастаткова наіўна”, — сказаў ён.
Паводле Кервіньскага, 98% спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з усходу паспяхова спыняюцца польскімі службамі.
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕС прадаўжаецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
З 29 па 31 жніўня супрацоўнікі Падляскай памежнай службы зафіксавалі амаль 420 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Мігранты “неаднаразова атакавалі польскіх памежнікаў”, гаворыцца ў рэлізе Памежнай аховы — яны кідалі камяні і бярвенне ў патрулі.
У жніўні памежнікі названага рэгіянальнага аддзела зафіксавалі больш за 5,2 тыс. спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы: “Гэта рэкорд за ўвесь бягучы год”.
Аб рэкорднай з пачатку года колькасці спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю (341 за суткі) заявіў камандуючы Памежнай службай Польшчы Роберт Баган 25 жніўня.
Павелічэнне фінансавання аховы ўсходніх межаў ЕС анансавала старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, якая наведала 31 жніўня ўчастак польска-беларускай мяжы.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


