СМІ: Затрыманы кіраўнік Паралімпійскага камітэта Шэпель (абноўлена)
Дададзеныя паведамленне крыніцы “Позірку” і каментар знаёмага Алега Шэпеля

29 жніўня, Позірк. Аб затрыманні старшыні Паралімпійскага камітэта, кіраўніка Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) Алега Шэпеля паведаміў 29 жніўня партал “Люстэрка“.
Паводле яго інфармацыі, затрыманы таксама дырэктар віцебскага прадпрыемства “Элект” Аляксандр Пілатаў.
Гэта адбылося ў канцы ліпеня, з тых часоў Шэпель і Пілатаў утрымліваюцца ў віцебскім следчым ізалятары.
На падставе якой крымінальнай вытворчасці праведзеныя затрыманні, не паведамляецца.
У публікацыі выказваецца здагадка, што крымінальная справа можа быць звязана з карупцыяй.
58-гадовы Шэпель узначальвае Паралімпійскі камітэт з 2002 года. Неаднаразова публічна дэманстраваў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Выступаў з пазіцый рэжыму ў пытаннях адхілення беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць РФ.
УП “Элект” заснаванае БелТІЗ і з’яўляецца, як сказана на яго сайце, “вядучым вытворцам электраўстановачных вырабаў (разеткі, выключальнікі, відэльцы штэпсельныя, скрынкі мантажныя), святлотэхнічнай прадукцыі (свяцільні бытавыя, прамысловыя, садова-паркавыя), нізкавольтнай і высакавольтнай апаратуры, галантарэйных вырабаў на тэрыторыі Беларусі”.
Абнаўленне:
Крыніца “Позірку” ў спартыўных колах пацвердзіла затрыманне Шэпеля.
Яго знаёмы, які пажадаў захаваць ананімнасць, у каментары “Позірку“ выказаў здагадку, што ў нейкі момант шматгадовы кіраўнік Паралімпійскага камітэта і БелТІЗ перастаў задавольваць сістэму.
“Якраз сёлета 30 гадоў, як мы пазнаёміліся. Шэпель заўсёды меў рэпутацыю прыстойнага і прынцыповага чалавека. Мог выручыць у цяжкую хвіліну, абараніць ад несправядлівасці, пры гэтым ніколі не выпінаючы сваё эга. Шэпель рана страціў маці, сам інвалід па зроку, таму добра разумеў, што такое чужое гора. У свой час, у пачатку 2000-х, ён жыва запрагся ў ініцыятыву “Спартсмены — дзецям“, закліканую дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў. Апошнія гады мы не мелі стасункаў — так выйшла само сабой, у кожнага свій шлях, таму ў мяне няма ніякіх версій, чаму ён быў арыштаваны. Магу сказаць толькі адно: вельмі шкада“, — сказаў суразмоўца “Позірку“.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


