Міжнародная платформа па зборы доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі мае сведчанні 2,7 тыс. ахвяраў рэпрэсій

29 жніўня, Позірк. Сведчанні 2,7 тыс. ахвяраў рэпрэсій мае Міжнародная платформа па збору доказаў злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Такая лічба была названая падчас сустрэчы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі платформы, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Платформа супрацоўнічае з шасцю еўрапейскімі ўрадамі. Сутрэча адбылася ў рамках візіту Ціханоўскай у Данію.
Дэмлідар адзначыла надзвычайную важнасць ініцыятывы. Бакі таксама абмеркавалі падтрымку рэпрэсаваных праз іншыя арганізацыі.
Абмяркоўвалася патрэба ўзгадваць “беларускі кейс” ў міжнародных структурах больш актыўна, “бо рэпрэсіі ўзмацняюцца і эскалуюцца”, дадаў Вячорка.
Платформа была створаная ў 2021 годзе паводле рэкамендацыі Маскоўскага механізму АБСЕ, яе падтрымліваюць 14 краін, з ёй супрацоўнічаюць беларускія праваабарончыя арганізацыі. Яна збірае доказы і сведчанні тых, хто выйшаў з турмы, дапамагае ААН і міжародным судам, якія працуюць па Беларусі.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі гэтая спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


