Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 23 раёнах усіх абласцей, забаронаў няма

27 жніўня, Позірк. На раніцу 27 жніўня абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 23 з 118 раёнаў Беларусі, забаронаў няма, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу актуальнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі.
Раёны, дзе дзейнічаюць абмежаванні, ёсць у кожнай вобласці. Больш за ўсё — сем — іх у Магілёўскай вобласці (Глускі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Крычаўскі, Мсціслаўскі, Хоцімскі, Шклоўскі).
У Мінскай вобласці абмежаванні закранулі шэсць раёнаў (Барысаўскі, Бярэзінскі, Капыльскі, Крупскі, Слуцкі і Стаўбцоўскі), у Брэсцкай — пяці (Іванаўскага, Лунінецкага, Маларыцкага, Пінскага, Столінскага), у Віцебскай — двух (Лепельскага і Чашніцкага), у Гродзенскай — двух (Ашмянскага і Смаргонскага), у Гомельскай — аднаго (Акцябрскага).
Пад абмежаваннямі маецца на ўвазе, што лес наведваць можна, але не на аўтамабілі, забаронена разводзіць вогнішчы.
Паводле прагнозу Белгідрамета, 27 жніўня дажджы чакаюцца на ўсходзе краіны, 28-га — у асноўным без ападкаў, 29-га — дажджы месцамі, пераважна па паўночна-заходняй палове. Тэмпература паветра: 27 жніўня — ад 16 да 22 градусаў, 28-га — ад 18 на поўначы да 29 на паўднёвым захадзе, 29-га — ад 20 на поўначы да 31 на поўдні.


- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый за апошнія пяць гадоў вырасла амаль у паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія чатыры дні Польшча зафіксавала больш за тысячу спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржарганізацыі купілі ў першым паўгоддзі за мяжой тавараў на 95 млн долараў больш, чым прадалі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка