Мінск 12:00

За апошнія чатыры дні Польшча зафіксавала больш за тысячу спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі

Ілюстрацыя: Польская памежная служба

27 жніўня, Позірк. Не менш за 1.060 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі зафіксавала за апошнія чатыры дні (22-25 жніўня) Польская памежная служба, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу яе аператыўных звестак.

22 жніўня было зафіксавана больш за 250 спробаў, 23-га — 219, 24-га — 341 (рэкордны паказчык за перыяд пасля 10 траўня 2024 года), 25-га — зноў больш за 250 (у адрозненне ад Латвіі і Літвы, Польшча ўжо працяглы час часцяком дае прыблізныя штодзённыя лічбы, частка з іх удакладняецца пазней).

За папярэднія чатыры дні, з 18 па 21 жніўня, было зарэгістравана 638 спробаў; з 13 па 17 жніўня — 676.

З пачатку месяца Польшча зафіксавала не менш за 4.390 спробаў пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі — на 48,4% больш, чым за 25 дзён ліпеня (2.959), і ў 2,6 раза больш, чым за такі ж перыяд жніўня 2024 года (1.714).

З пачатку 2025 года спробаў было не менш за 22.840 — на 1,3% менш, чым за аналагічны леташні перыяд (23.145).

Іншыя звесткі даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: